Аўторак, 24 Лістапад 2015 10:50

9 лістапада 2015 года – 95 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Давыдавіча Шыла (1920–1998), удзельніка Вялікай Айчыннай войны, Героя Савецкага Саюза

Міхаіл Давыдавіч Шыла нарадзіўся 9 лістапада 1920 года ў вёсцы Оўзічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Гарбахскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) ў сялянскай сям’і. Жыццё яго не песціла. Калі Міхаілу было пятнаццаць гадоў, памёр бацька. Міхаіл закончыў сем класаў.

 

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР Міхаіл Шыла працаваў на будаўніцтве Оўзіцкага гідравузла Дняпроўска-Бугскага канала, затым на торфапрадпрыемстве “Гурскі мох”. У 1940 годзе ўступіў у камсамол, быў абраны сакратаром камсамольскай арганізацыі калгаса “Серп і молат”.

Пачалася Вялікая Айчынная вайна, родны край быў акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Міхаіл Шыла ўдзельнічаў у камсамольска-маладзёжным падполлі, кіраваў камсамольскай арганізацыяй у вёсцы. З лютага 1943 года ў партызанах. Быў сувязным партызанскага атрада імя С. Лазо брыгады імя В. М. Молатава, якая дзейнічала на тэрыторыі Пінскай вобласці. У баявых аперацыях зарэкамендаваў сябе адважным байцом. 31 студзеня 1943 года фашысты знішчылі ў Оўзічах 60 жыхароў – жанчын, дзяцей, старых. За сувязь з партызанамі ў турме закатавалі малодшага брата, Дзмітрыя Давыдавіча Шылу.

У Чырвонай арміі з 10 мая 1944 года, удзельнічаў у вызваленні Піншчыны. Міхаіл Шыла стаў камандзірам кулямётнага разліку 447 стралковага палка 397-й стралковай дывізіі 61-й арміі 1-га Беларускага фронту, затым – у складзе 3-га Прыбалтыйскага фронту. Удзельнічаў у вызваленні Беларусі, Польшчы, Прыбалтыкі, баёў ва Усходняй Прусіі і Германіі. Пад Рыгай быў паранены асколкам у галаву, пасля шпіталя вярнуўся на фронт. Закончыў вайну на Эльбе.

Гвардыі старшы сяржант М. Д. Шыла гераічна праявіў сябе ў раёне Шнайдэмюля і Рушэндорфа (цяпер гг. Піла і Русінава ў Польшчы). 28 студзеня 1945 года адбіваў кулямётным агнём шматразовыя варожыя контратакі, знішчыў больш за 250 гітлераўцаў. 27 лютага 1945 года Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР М. Д. Шылу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Міхаіл Давыдавіч таксама узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1944), Славы IIIступені (1944), Леніна (1945), Айчыннай вайны Iступені, медалямі “Залатая Зорка”, “Партызан Айчыннай вайны” I ступені, “За вызваленне Варшавы”, “За ўзяцце Берліна”, “За перамогу над фашысцкай Германіяй” і інш.

Пасля вайны Міхаіл Давыдавіч працягваў служыць у Савецкай арміі, у 1946 годзе выйшаў у адстаўку ў званні капітана. Жыў у г. Іванава Пінскай вобласці, у 1946–1953 гадах загадваў цэнтральнай ашчаднай касай. У 1948 годзе закончыў Пінскую партыйную школу. У 1953–1963 гадах загадваў Іванаўскім раённым аддзелам сацыяльнага забяспячэння, з лютага 1963-га па люты 1970 года быў загадчыкам аддзела сацыяльнага забяспячэння Пінскага райвыканкама. Пасля выхаду на пенсію займаўся ваенна-патрыятычным выхаваннем моладзі.

Міхаіл Давыдавіч Шыла памёр 22 снежня 1998 года.

Яго імем названы вуліцы ў Пінску і Іванаве. 8 мая 1999 года на доме, дзе ён жыў у Пінску (вул. Іркуцка-Пінскай дывізіі, 1), адкрыта мемарыяльная дошка. 5 мая 2005 года піянерскай дружыне СШ № 7 г. Пінска прысвоена імя М. Д. Шылы, у школьным музеі “Мой родны кут” аформлена экспазіцыя памяці героя.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панферава. Мудзь Наталля Пятроўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

1. Шило Михаил Давыдович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / сост. Б. Долготович. Минск, 2015. С. 150.

2. Шыла Міхаіл Давыдавіч ; Шило Михаил Давидович // Ваенная энцыклапедыя Беларусі = Военная энциклопедия Беларуси. Минск, 2010. С. 1088.

3. Шило Михаил Давыдович // Республика Беларусь : энциклопедия : в [7] т. Минск, 2008. Т. 7. С. 589.

4. Шыла Міхаіл Давыдавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 10.

5. Шыла Міхаіл Давыдавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2003. Т. 6, кн. 2. С. 245.

6. Шыла Міхаіл Давыдавіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск : БЕЛТА, 2000. С. 243.

7. Шыла Міхаіл Давыдавіч ; З кулямётам баявога сябра // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Пінска. Мінск : БЕЛТА, 1998. С. 308–310.

8. Шыла Міхаіл Давыдавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне. 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 644.

9. Шило Михаил Давыдович // Герои Советского Союза : краткий биографический словарь : в 2 т. Москва : Воениздат, 1988. Т. 2. С. 782.

10. Шило Михаил Давыдович // Навечно в сердце народном : изд. 2-е, доп. и перераб. Минск, 1977. С. 505.

11. Героi Савецкага Саюза – ураджэнцы Брэстчыны [Выяўленчы матэрыял] : Стаялі насмерць. Слава героям! : да 65-годдзя вызвалення Беларусі : [плакат]. – [Б. м. : Б. в.], 2009. – 1 л. : каляр. афсет.

12. Пинщина - край наш Полесский : [знаменитые земляки] / сост.: В. Н. Клеша и др. Пинск : Пинск. регион. тип., 2007. 24 с. : цв. ил.

13. Литвинчук, В. А. Там, за Днепро-Бугом : [докум. книга о мужестве и героизме партизанских отрядов Пинских и Брестских соединений в годы Великой Отечественной войны] / В. А. Литвинчук. Брест, 2005. 479 с.

14. Из пламени военных лет : [Пинский р-н в годы Великой Отечественной войны, 1941–1944 гг.] : к 60-летию Великой Победы / редкол.: Ф. П. Корольчук и др. Пинск : Пин. регион. тип., 2005. 16 с.

15. Оўзічы : [радзіма Героя Савецкага Саюза М. Д. Шыла] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2006. Т. 3, кн. 1. С. 415.

16. Богович, Т. Улица имени М. Шило : [г. Пинск] / Татьяна Богович // Пінскі веснік. 2015. 20 студзеня. С. 2.

17. Ильенков, В. Не забыть Солдата : [Д. М. Шило] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2010. 7 мая. С. 2.

18. Кавалер зоркі героя : [за адвагу, праяўленую на Сандамірскім плацдарме, Міхаілу Давыдавічу Шыла прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза] // Чырвоная звязда (Іванава). 2010. 15 студзеня. С. 2.

19. Мацкевич, И.  Награды находят отважных : [жизненный путь Героя Советского Союза М. Д. Шило] / И. Мацкевич // Чырвоная звязда (Iванава). 2004. 2 ліпеня. С. 2.

20. Федченко, Т. Чтобы у прошлого было будущее : [память земляка, уроженца д. Овзичи, Героя Советского Союза М. Д. Шило решено увековечить в г. Иванове] / Т. Федченко // Пінскі веснік. 2003. 15 ліпеня. С. 2.

21. Ильенков, В. Памятник Герою : б установкепамятника на могиле Героя Советского Союза М. Д. Шило] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2000. 19 верасня.

22. Шестакова, Н.  Будем достойны : [об открытии мемориальной доски памяти Героя Советского Союза М. Д. Шило на доме, где он жил (ул. Иркутско-Пинской дивизии, 1)] / Н. Шестакова // Полесская правдаинск). 1999. 12 мая.

23. Славин, П. У прошлого в долгу : [открытие улиц имени Пучкова и Шило, к 55-летию освобождения г. Пинска] / П. Славин // Пінскі веснік. 1999. 16 ліпеня. С. 4.

24. Шило Михаил Давыдович : [некролог] // Полесская правда (Пинск). 1998. 30 декабря. С. 4.

25. Шило М. Д. и Новиков Н. Н. являются Героями Советского Союза // Пінскі веснік. 1997. 10 верасня. С. 3.

26. Узденский, Б. Звёзды героя : [о жизненном и боевом пути М. Д. Шило] / Б. Узденский // Полесская правда (Пинск). 1984. 3 января. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1513 разоў Апошняя змена Панядзелак, 11 Май 2020 16:18