11 лютага 2021 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Архіпа Зіноўевіча Пратасені (1906–1984), удзельніка партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну
Архіп Зіноўевіч Пратасеня нарадзіўся 11 лютага 1906 г. у мястэчку Пагост Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Слуцкага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. З 1928 г. на гаспадарчай і савецкай рабоце ў Старобінскім і Любчанскім раёнах. У 1932 г. прыняты ў КП(б)Б.
3 студзеня 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Валянціны Міхайлаўны Куксы (1951–2014), пісьменніцы, педагога
Валянціна Міхайлаўна Кукса (у дзявоцтве Леанюк) нарадзілася 3 студзеня 1951 г. у вёсцы Гнеўчыцы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Бацька працаваў манцёрам сувязі рачнога транспарту Пінскага параходства. Вясковае выхаванне змалку навучыла цярплівасці, адказнасці, у поце здабываць свой хлеб. Васьмігадовая школа была ў Гнеўчыцах, а вось у дзесяцігодку прыйшлося хадзіць у суседні Крытышын.
23 лютага 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Паўла Мікалаевіча Мельніка (1950), ганаровага грамадзяніна Іванаўскага раёна (2018)
Павел Мікалаевіч Мельнік нарадзіўся 23 лютага 1950 г. у вёсцы Бродніца Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1973 г. скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «заатэхнія». З 1977 г. працаваў у сельскагаспадарчай галіне Іванаўскага раёна.
6 снежня 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Мікалаевіча Каштальяна (1950), ганаровага грамадзяніна г. Іванава і Іванаўскага раёна (2012)
Вячаслаў Мікалаевіч Каштальян нарадзіўся 6 снежня 1950 г. у вёсцы Хомск Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1972 г. скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі», атрымаў кваліфікацыю «інжынер-механік».
1 верасня 2020 г. — 20 гадоў з дня адкрыцця ДУК «Іванаўская дзіцячая школа мастацтваў народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці» (2000)
Намаганнямі начальніка аддзела культуры Іванаўскага райвыканкама У. В. Шэляговіча і аднадумца-энтузіяста В. І. Голіка ў г. Іванаве Брэсцкай вобласці была створана дзіцячая школа бондарства — першая ў Беларусі. Адкрылася яна 1 верасня 2000 г. у асобным будынку па вул. Камсамольскай. Першым яе дырэктарам быў назначаны архітэктар і дызайнер Васіль Іосіфавіч Голік, якому давялося распрацаваць праграму і вучэбны план, зацвердзіць іх у шасці міністэрствах.
13 жніўня 2020 г. — 25 гадоў з дня адкрыцця УК «Мотальскі музей народнай творчасці» (Іванаўскі р-н; 1995)
Мотальскі музей народнай творчасці заснаваны ў 1983 г. па ініцыятыве Міністэрства культуры БССР і калгаса «40 год Кастрычніка» на падставе «Плана правядзення мерапрыемстваў па арганізацыі музея-заказніка народнай і самадзейнай творчасці Мотальскага рэгіёна», распрацаванага сумесна творчай групай раённага аддзела культуры, рэспубліканскага навукова-метадычнага цэнтра, праўленнем калгаса «40 год Кастрычніка».
5 сакавіка 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Васільевіча Шэляговіча (1950–2020), работніка культуры, ганаровага грамадзяніна Іванаўскага раёна (2020)
Уладзімір Васільевіч Шэляговіч нарадзіўся 5 сакавіка 1950 г. у вёсцы Агдэмер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. З маленства яго цягнула да песні, да ігры на гармоніку, якая сагравала душу і дарыла радасць. Яго бацька, Васіль Васільевіч, валодаў прыгожым звонкім голасам і ўсяляк падтрымліваў захапленне сына музыкай. Калі той вучыўся ў 9-м класе, купіў яму вялікі тульскі баян, які той самастойна асвоіў і стаў першым баяністам на ўсю акругу.
2020 г. — 505 гадоў з часу першага ўпамінання в. Ляхавічы (Іванаўскі раён) у пісьмовых крыніцах (1515)
Вёска Ляхавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў пісьмовых крыніцах згадваецца ў 1515 г. Па адной з версій назва вёскі паходзіць ад слова «ляхі» — так на Беларусі называлі палякаў. Побач з вёскай знаходзіцца выток невялікай рэчкі Струга, прытока ракі Піна.
6 лістапада 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Івана Міхайлавіча Калільца (1920–1995), удзельніка партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну
Іван Міхайлавіч Калілец нарадзіўся 6 лістапада 1920 г. у мястэчку Моталь Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер аграгарадок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ва ўмовах панскай Польшчы, працаваў на зямлі, быў пастухом. Юнаком арганізоўваў моладзь на барацьбу з польскімі панамі.
10 лютага 2020 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Харытонавіча Юхімчука (1900–1990), военачальніка, генерал-маёра, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Аляксандр Харытонавіч Юхімчук нарадзіўся 10 лютага 1900 г. у вёсцы Закуцце Палескай воласці Пінскага павета Мінскай губерні (у 1980 г. Закуцце ўвайшло ў склад в. Палкоцічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сялянскай сям’і. Рана навучыўся чытаць, скончыў два класы.