Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Брэст Літоўск

Марыя Маісееўна Эсен нарадзілася 3 снежня 1872 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) у сям’і дробнага чыгуначнага служачага. У хуткім часе сям’я яўрэя Маісея Бярцынскага і немкі Эсен пераехала ў Самару. У сям’і было пяцёра дзяцей, усе яны ўзялі прозвішча маці. Марыя Эсен закончыла прыходскую школу, курсы медсясцёр, па прызыву Л. М. Талстога паехала ў вёску аказваць дапамогу сялянам.

Павел Аляксандравіч Каценін нарадзіўся 22 снежня 1792 г. у сяле Шаёва Кастрамской губерні (цяпер Кастрамской вобласці) у сям’і генерал-лейтэнанта Аляксандра Фёдаравіча Каценіна. Атрымаў добрую дамашнюю адукацыю, ведаў латынь і некалькі еўрапейскіх моў. Яго лічылі чалавекам энцыклапедычных ведаў.

Іван Андрэевіч Качалаў нарадзіўся 1 ліпеня 1821 г., паходзіў з дваран Наўгародскай губерні. Выхоўваўся ў Наўгародскім Аракчэеўскім корпусе, у 1842 г. атрымаў званне прапаршчыка Дваранскага палка.

Фёдар Міхайлавіч Рашэтнікаў нарадзіўся 17 верасня 1841 г. у Екацерынбургу ў сям’і раз’язнога паштальёна. У раннім дзяцінстве застаўся без маці, жыў і выхоўваўся ў сям’і дзядзькі, чыноўніка паштовай канторы ў Пермі. Жылі бедна, а сірату часта крыўдзілі, білі, прыніжалі. У 1859 г. скончыў Пермскае павятовае вучылішча, з сям’ёй дзядзькі пераехаў у Екацерынбург, дзе ўладкаваўся на службу ў павятовы суд.

Дзмітрый Мікітавіч Бегічаў нарадзіўся 28 верасня 1786 г. у сяле Нікіцкае Яфрэмаўскага павета Тульскай губерні. Паходзіў з багатай дваранскай сям’і. У 1796–1802 гг. навучаўся ў Пажаскім корпусе — прэстыжнай прыдворнай ваенна-навучальнай установе, адкуль выйшаў у чыне карнета Аляксандрыйскага гусарскага палка.

Алена Аляксандраўна Афанасьева нарадзілася 19 красавіка 1900 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) у сям’і рускага афіцэра. Вялікая сям’я штабс-капітана Аляксандра Сямёнавіча часта пераязджала. З Брэста яго перавялі на Далёкі Усход, потым ён прымаў удзел у Першай сусветнай вайне. Алена пайшла ў гімназію ў Чыце, а закончыла ў Харбіне. Малявала з ранняга дзяцінства, шмат капіравала з рэпрадукцый Левітана, Макоўскага, Клейна і інш.

Барыс Іванавіч Стасевіч нарадзіўся 14 снежня 1895 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) у мяшчанскай сям’і. Вучыўся ў духоўнай семінарыі. У 1914 г. быў прызваны ў Расійскую армію, удзельнічаў у Першай сусветнай вайне.

Рэч Паспалітая ў ХVІІІ ст. перажывала глыбокі эканамічны і палітычны крызіс, які ўрэшце прывёў да распаду дзяржавы. Сярод прычын: шляхецкая вольніца і анархія, барацьба паміж магнатамі, памылковая рэлігійная палітыка, адсутнасць у караля моцнага войска, умяшальніцтва ва ўнутраныя справы і захопніцкія планы суседзяў. Раздзел Рэчы Паспалітай быў вынікам абставін, якія стыхійна ўзнікалі ў перыяд перадзелу сфер уплыву ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Востра сапернічалі Берлін і Вена, але адначасова разам супрацьстаялі Парыжу.

У ХVІІ ст. Швецыя захапіла Прыбалтыку, рускія гарады Івангорад, Ям, Капор’е, Карэлу, Арэшак, Іжорскую зямлю з вусцем Нявы і адрэзала Расію ад марскіх гандлёвых шляхоў. Гэта стрымлівала эканамічнае і культурнае развіццё Расіі. У 1699 г. цар Пётр І заключыў саюз з Даніяй, Саксоніяй і Рэччу Паспалітай супраць Швецыі. У лютым 1700 г. саксонскія войскі ўвайшлі ў Ліфляндыю, асадзілі Рыгу. У сакавіку дацкія войскі ўварваліся на тэрыторыю герцагства Гальштэйнскага.

          У ходзе Руска-японскай вайны (1904–1905) у раёне вострава Цусіма 27–28 мая 1905 г. адбылася марская бітва паміж 2-й эскадрай Ціхаакіянскага флоту Расіі і Імператарскім флотам Японіі. У ходзе бітвы руская эскадра была цалкам разгромлена. Страчаны 27 баявых караблёў, загінулі больш за 5 тыс. чалавек. Большасць караблёў была патоплена праціўнікам альбо ўласнымі экіпажамі, частка капітуліравала. Некаторыя караблі былі інтэрніраваны ў нейтральных партах, толькі чатыром ўдалося дайсці да рускіх партоў.

Старонка 1 з 6