25 лістапада 2019 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Валянціны Аляксандраўны Татарнікавай-Панок (1944), мастака
Валянціна Аляксандраўна Татарнікава-Панок нарадзілася 25 лістапада 1944 г. у вёсцы Грыбаўцы Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіла на мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава, які скончыла ў 1969 г.
24 жніўня 2019 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Пятра Якаўлевіча Бажына (1939–2004), землеўпарадчыка, Героя Савецкага Саюза (1943)
Пётр Якаўлевіч Бажын нарадзіўся 24 жніўня 1914 г. у сяле Масляніна Барнаўльскага павета Томскай губерні (цяпер Навасібірскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў школу калгаснай моладзі (сем класаў), землеўпарадкавальнае аддзяленне Томскага сельскагаспадарчага тэхнікума (1937). Працаваў тэхнікам-землеўпарадчыкам у Навасібірску, стуль яго ў верасні 1937 г. прызвалі ў Чырвоную армію.
29 кастрычніка 2019 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Рыгора Рыгоравіча Бысюка (1954), дзяржаўнага дзеяча, работніка культуры
Рыгор Рыгоравіч Бысюк нарадзіўся 29 кастрычніка 1954 г. у вёсцы Неплі Брэсцкага раёна. Да 1969 г. вучыўся ў Клейнікаўскай васьмігадовай школе. У школьныя гады захапіўся танцамі, танцаваў у народным ансамблі песні і танца «Прыбужжа» СШ № 5 г. Брэста. Потым удзельнiчаў у народным ансамблі народнага танца «Радасць» Брэсцкага ГДК, з якім пабываў на гастролях у розных краінах. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Служыў у Савецкай арміі.
19 лютага 2019 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Сяргеевіча Кабяка (1949–2016), журналіста, фотакарэспандэнта, фотамастака
Эдуард Сяргеевіч Кабяк нарадзіўся 19 лютага 1949 г. у вёсцы Дубава Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачага. З юных гадоў праяўляў здольнасці да фотасправы. У 1966 г. скончыў сярэднюю школу № 8 г. Баранавічы, уладкаваўся працаваць лабарантам кабінета хіміі ў сваёй жа школе.
18 кастрычніка 2019 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Аляксея Сяргеевіча Благавешчанскага (1909–1994), ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта авіяцыі, Героя Савецкага Саюза (1938)
Аляксей Сяргеевіч Благавешчанскі нарадзіўся 18 кастрычніка 1909 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) у сям’і чыгуначнага машыніста. У пяцігадовым узросце Алёша ўбачыў самалёт, які яго моцна ўразіў. Неўзабаве сям’я пераехала ў Курск (Расія), там ён быў узрушаны захапляльнымі палётамі ваенных лётчыкаў на авіяцыйным свяце.
11 кастрычніка 2019 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Рыгоравіча Крупскага (1934–2014), жывапісца, мастака манументальна-дэкаратыўнага мастацтва
Іосіф Рыгоравіч Крупскі нарадзіўся 11 кастрычніка 1934 г. у вёсцы Куплін Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Сялянская сям’я Крупскіх была вялікай: у Іосіфа было пяць сясцёр і тры браты, таму з дзяцінства хлопчык спазнаў неабходнасць працы, цану хлеба.
18 верасня 2019 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Пятра Іванавіча Івашуціна (1909–2002), ваеннага дзеяча, генерала арміі, Героя Савецкага Саюза (1985)
Пётр Іванавіч Івашуцін нарадзіўся 18 верасня 1909 г. у г. Брэст-Літоўску (цяпер Брэст) у сям’і машыніста-чыгуначніка. У час Першай сусветнай вайны сям’я апынулася ў Расіі. Пётр Івашуцін скончыў чыгуначнае вучылішча ў г. Сноўску, прафесійна-тэхнічную школу ў Гародні Чарнігаўскай вобласці. У 1926–1931 гг. працаваў на прадзільна-ткацкай фабрыцы імя Ф. Э. Дзяржынскага, брыгадзірам слесараў на механічным заводзе № 1 «Сантэхстрой» у г. Іванава, вучыўся на рабфаку. У 1930 г. малады рабочы быў прыняты ў члены ВКП(б).
25 сакавіка 2019 г. — 45 гадоў з дня адкрыцця музея працоўнай славы Брэсцкага электрамеханічнага завода (1974)
Брэсцкі электрамеханічны завод (да 1972 г. — завод электравымяральных прыбораў) у кастрычніку 1964 г. быў аб’яўлены ўведзеным у строй дзеючых, у маі 1965 г. пачаў выпускаць прадукцыю — перыферыйныя ўстройствы для ЭВМ. Дырэктарам завода быў Уладзімір Аляксандравіч Сальнікаў (1924–1982), таленавіты інжынер і кіраўнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981). У канцы 1971 г. партыйны камітэт і адміністрацыя завода прынялі рашэнне аб стварэнні музея працоўнай славы завода. Работу па адборы і сістэматызацыі матэрыялаў вяла інжынер Марыя Стрыга, якой дапамагала грамадскасць прадпрыемства.
28 жніўня 2019 г. — 20 гадоў з дня гераічнага ўчынку Дзмітрыя Барысавіча Гвішыані (1978–1999), кавалера ордэна «За асабістую мужнасць»
Дзмітрый Барысавіч Гвішыані нарадзіўся 5 лістапада 1978 г. у г. Брэсце ў сям’і служачых. У яго крыві аб’ядналіся чатыры нацыянальнасці: грузіны, азербайджанцы, рускія і беларусы. Продкі па лініі бацькі родам са Сванеціі — высакагорнай гістарычнай вобласці Грузіі. Дзед Дзмітрыя, Рыгор Парнавозавіч Гвішыані (1905–1972), — удзельнік абароны возера Хасан (1938), Вялікай Айчыннай вайны і разгрому Квантунскай арміі Японіі, палкоўнік, узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, пахаваны на Гарнізонных могілках г. Брэста. Бацька, Барыс Рыгоравіч Гвішыані, працаваў мантажнікам радыёапаратуры, адзінага сына выхоўваў мужным, адказным і справядлівым.
2019 г. — 75 гадоў з пачатку дзейнасці Брэсцкага інстытута ўдасканалення настаўнікаў (ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі»; 1944)
Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР пры Брэсцкім абласным аддзеле народнай адукацыі быў створаны абласны педагагічны кабінет. Пастановай Савета Народных Камісараў БССР № 35 ад 17 студзеня 1941 г. гэты кабінет пераўтвораны ў абласны інстытут удасканалення настаўнікаў. Разгортванне яго работы спынілася ў сувязі з Вялікай Айчыннай вайной. Фактычна дзейнасць інстытута пачалася ў жніўні 1944 г., пасля вызвалення Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.