Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Брэсцкае партызанскае злучэнне

Сумбат Хачатуравіч Арзуманян нарадзіўся 17 лістапада 1917 г. у сяле Гюнекале (Чартар) Елізаветпольскай губерні (Нагорны Карабах). Закончыў 10 класаў (1938), паступіў у Бакінскі педагагічны інстытут на фізіка-матэматычны факультэт. Аднак 15 верасня 1938 г. са студэнцкай лаўкі прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны ў Кіеўскую ваенную акругу.  У складзе 65-га кавалерыйскага палка 32-й кавалерыйскай дывізіі прымаў удзел у вызваленчым паходзе Чырвонай арміі на Заходнюю Украіну (1939) і ў Бесарабію (1940).

На другі дзень вайны ў лесе ля в. Старое Сяло Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці арганізавалася група байцоў і камандзіраў (каля 300 чалавек), якія адсталі ад часцей Чырвонай арміі, пад камандаваннемлейтэнанта Сяргея Сяргеевіча Шыканава, камандзіра кулямётнай роты 125-га палка. Было вырашана застацца ў Старасельскім лесе і арганізаваць партызанскі рух у тыле ворага. 25 чэрвеня 1941 г. быў створаны Старасельскі партызанскі атрад — першы на Жабінкаўшчыне.

Васілій Аляксеевіч Пятроў нарадзіўся ў 1906 г. у Маскве ў сям’і рабочага. З 1924 г. на камсамольскай, гаспадарчай і савецкай рабоце. У 1926 г. прыняты ў ВКП(б). У 1941 г. прызваны ў Чырвоную армію.

Сяргей Георгіевіч Жунін нарадзіўся 18 жніўня 1906 г. у сяле Мядзведзіцкае Кашынскага павета Цвярской губерні (цяпер Кімрскага раёна Цвярской вобласці). У сялянскай сям’і было пяцёра дзяцей, бацьку ў час Першай сусветнай вайны прызвалі ў армію, адправілі на фронт, з якога ён не вярнуўся. Сяргей скончыў чатыры класы мясцовай школы, працаваў у родным сяле, дапамагаў маці выхоўваць малодшых братоў.

Іван Міхайлавіч Калілец нарадзіўся 6 лістапада 1920 г. у мястэчку Моталь Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер аграгарадок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ва ўмовах панскай Польшчы, працаваў на зямлі, быў пастухом. Юнаком арганізоўваў моладзь на барацьбу з польскімі панамі.

На пачатак 1943 г. на акупіраванай тэрыторыі Брэсцкай вобласці дзейнічалі 25 партызанскіх атрадаў (больш за 3 тыс. чалавек). Сярод невялікіх атрадаў ішоў працэс арганізацыйнага ўмацавання. У ходзе баёў яны папаўняліся асобнымі партызанскімі групамі, альбо аб’ядноўваліся з такімі ж атрадамі, удасканальваючы структуру і баявое майстэрства. ЦК КП(б)Б у студзені 1943 г. прыняў рашэнне аб накіраванні ў Брэсцкую вобласць групы кіруючых работнікаў на чале з упаўнаважаным ЦК і Беларускага штаба партызанскага руху Сяргеем Іванавічам Сікорскім з мэтай далейшага разгортвання партызанскага руху і падпольнай работы ў тыле ворага.