Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Бяроза

Аляксандр Антонавіч Антонаў нарадзіўся 23 кастрычніка 1915 г. у сяле Картаваўка (цяпер Сярэдні Бурлук Вялікабурлуцкага раёна Харкаўскай вобласці, Украіна) у сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе. Восенню 1936 г. прызваны ў Чырвоную армію. У 1941 г. служыў малодшым палітруком, сакратаром камсамольскага бюро артылерыйскага палка ва Украіне.

Будаўніцтва мясакансервавага камбіната ў г. Бярозе Брэсцкай вобласці пачалося ў лістападзе 1972 г. па праекце Мінскага філіяла «Ленгипромясомолпроект» і вялося ў некалькі этапаў. Плошча тэрыторыі камбіната складае 20,2 га. У 1975 г. набыты халадзільнік 4 тыс. т адначасовага захоўвання мяса; у 1976 г. запушчаны мясатлушчавы цэх магутнасцю 120 т мяса у змену і другая чарга халадзільніка ёмістасцю 400 т адначасовага захоўвання мяса; у 1977 г. пачаў работу мясаперапрацоўчы цэх з выпускам каўбасных вырабаў 15 т у змену, паўфабрыкатаў і фасаванай прадукцыі 15–20 т (45 т перапрацаванага мяса ў змену).

Першыя гістарычныя звесткі аб горадзе Бярозе Брэсцкай вобласці адносяцца да сярэдзіны XV ст., калі паселішча адзначана як спадчынны маёнтак роду Віштартаў-Гамшэяў. У 1477 годзе Ян Гамшэй са сваёй жонкай Барбарай заснавалі ў Бярозе Слонімскага павета ВКЛ касцёл Святой Троіцы. Гэты факт падмацоўвае думку, што ў той час Бяроза была ўжо даволі значным населенным месцам. Дакумент заснавання бярозаўскага касцёла, на жаль, не захаваўся, вядомы толькі некалькі фрагментаў i вытрымак, якія сустракаюцца ў гаспадарчых паперах кляштара картэзіянцаў.

ААТ «Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў» заснаваны на базе Нова-Бярозаўскага вапнавага завода, які зяўляецца адным з першых прадпрыемстваў у г. Бяроза Брэсцкай вобласці.

Павел Восіпавіч Горын (сапраўднае прозвішча Каляда) нарадзіўся 15 студзеня 1900 года ў мястэчку Картуз-Бяроза Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер г. Бяроза Брэсцкай вобласці). Яго бацька, Восіп Каляда паходзіў з сялян, служыў сельскім фельчарам.

Малочны завод у г. Бяроза Брэсцкай вобласці заснаваны ў жнiўнi 1944 года, адразу пасля вызвалення Бярозаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прыём на працу першых супрацоўнікаў быў аформлены загадам № 1 ад 16 жніўня 1944 года і падпісаны першым дырэктарам Захарам Лявонціевічам Крукоўскім.

Канцэнтрацыйны лагер у мястэчку Бяроза-Картузская Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер горад Бяроза Брэсцкай вобласці) быў створаны ўладамі Польскай Рэспублікі 17 чэрвеня 1934 года. Выкарыстоўваўся ў якасці месца пазасудовага інтэрнавання праціўнікаў кіруючага рэжыму. У ім утрымліваліся па абвінавачванні ў «антыдзяржаўнай дзейнасці» камуністы, дзеячы яўрэйскага, украінскага і беларускага нацыянальных рухаў, польскія палітычныя апаненты Юзэфа Пілсудскага.

Анатоль Адамавіч Альшэўскі нарадзіўся 4 ліпеня 1904 года ў мястэчку Бяроза-Картузская Пружанскага павета Гродзенскай губерніі (цяпер г. Бяроза Брэсцкай вобласці) у сям’і служачых. Бацька, Адам Іванавіч Альшэўскі, у канцы ХIХ ст. быў пісарам у Шэнеўскай воласці Пружанскага павета, потым Альшэўскія жылі ў Бярозе-Картузскай, дзе бацька служыў у валастным архіве.