18 жніўня 2021 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Сяргея Георгіевіча Жуніна (1906–1977), Героя Савецкага Саюза (1944)
Сяргей Георгіевіч Жунін нарадзіўся 18 жніўня 1906 г. у сяле Мядзведзіцкае Кашынскага павета Цвярской губерні (цяпер Кімрскага раёна Цвярской вобласці). У сялянскай сям’і было пяцёра дзяцей, бацьку ў час Першай сусветнай вайны прызвалі ў армію, адправілі на фронт, з якога ён не вярнуўся. Сяргей скончыў чатыры класы мясцовай школы, працаваў у родным сяле, дапамагаў маці выхоўваць малодшых братоў.
24 лістапада 2020 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Мультана (1900–1975), ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта, Героя Савецкага Саюза (1944)
Мікалай Мікалаевіч Мультан нарадзіўся 24 лістапада 1900 г. у вёсцы Някрасаўшчына Косаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер в. Бараны Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначнага рабочага. З васьмі гадоў застаўся без маці, выхоўваўся бацькам, Мікалаем Раманавічам, і мачыхай, Ганнай Мікалаеўнай.
9 лістапада 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Давыдавіча Шылы (1920–1998), удзельніка Вялікай Айчыннай войны, Героя Савецкага Саюза
Міхаіл Давыдавіч Шыла нарадзіўся 9 лістапада 1920 г. у вёсцы Оўзічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Гарбахскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Жыццё яго не песціла, закончыў чатыры класы. Калі Міхаілу было пятнаццаць гадоў, памёр бацька, падлетку давялося дапамагаць маці па гаспадарцы.
12 лістапада 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Міхайлавіча Сцяжкіна (1920–1944), удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Героя Савецкага Саюза (1944)
Міхаіл Міхайлавіч Сцяжкін нарадзіўся 12 лістапада 1920 г. у вёсцы Нова-Улала Бійскага павета Томскай губерні (цяпер п. Улалушка Маймінскага раёна Горна-Алтайскай аўтаномнай вобласці Алтайскага краю) у сялянскай сям’і. Скончыў пяць класаў, з 1937 г. жыў у г. Бірабіджане, працаваў на мясакамбінаце і ў канторы «Заготзерно». Захапляўся спортам, добра бегаў на лыжах. У 1940 г. быў прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны ў артылерыю.
29 чэрвеня 2020 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Кольчака (1905–1969), удзельніка Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Героя Савецкага Саюза
Мікалай Мікалаевіч Кольчак нарадзіўся 29 чэрвеня 1905 г. у мястэчку Янаў-Палескі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер г. Іванава Брэсцкай вобласці) у сям’і служачага. Жыў з бацькамі ў Маскве і Петраградзе, дзе бацька працаваў юрысконсультам. У 1916 г. Мікалай Кольчак скончыў рэальнае вучылішча. У снежні 1917 г., калі яму споўнілася трынаццаць, у Кранштаце запісаўся юнгай на карабель Балтыйскага флоту, служыў на лінкоры «Андрей Первозванный».
15 кастрычніка 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Цімафеевіча Сушанава (1920–1997), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)
Мікалай Цімафеевіч Сушанаў нарадзіўся 15 кастрычніка 1920 г. у сяле Тростань Навазыбкаўскага раёна Бранскай вобласці (Расія) у сялянскай сям’і. З 1931 г. жыў у вёсцы Чырвоны Усход Шчарбакульскага раёна Омскай вобласці, куды сям’я пераехала пасля смерці бацькі. Закончыў 9 класаў, з 1936 г. працаваў у калгасе «Красный Восток» брыгадзірам, у жніўні 1940 г. назначаны сакратаром Славянскага сельсавета. 25 верасня 1940 г. прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны ў пагранічныя войскі. Праходзіў службу ў 55-м пагранічным атрадзе ў Чыцінскай вобласці.
10 красавіка 2020 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Гаўрыіла Станіслававіча Здановіча (1900–1984), ваеннага дзеяча, удзельніка Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Героя Савецкага Саюза
Гаўрыіл Станіслававіч Здановіч нарадзіўся 10 красавіка 1900 г. у мястэчку Крывошын Мінскай губерні (цяпер вёска Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у мнагадзетнай сялянскай сям’і. У 1913 г. скончыў чатыры класы народнага вучылішча. У 1915 г. у сувязі з надыходам фронту Першай сусветнай вайны сям’я Здановічаў рушыла на ўсход. Праз год дзеці засталіся сіротамі: у Бабруйску ад тыфу памерла маці.
23 кастрычніка 2020 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Антонавіча Антонава (1915–1997), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945), ганаровага грамадзяніна г. Бярозы
Аляксандр Антонавіч Антонаў нарадзіўся 23 кастрычніка 1915 г. у сяле Картаваўка (цяпер Сярэдні Бурлук Вялікабурлуцкага раёна Харкаўскай вобласці, Украіна) у сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе. Восенню 1936 г. прызваны ў Чырвоную армію. У 1941 г. служыў малодшым палітруком, сакратаром камсамольскага бюро артылерыйскага палка ва Украіне.
15 снежня 2020 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Мікалая Максімавіча Дзяканава (1925–1982), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)
Мікалай Максімавіч Дзяканаў нарадзіўся 24 сакавіка 1925 г. у вёсцы Аляксандраўка Кузнецкага павета Саратаўскай губерні (цяпер Сасноваборскага раёна Пензенскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу, працаваў пекарам. Яго бацька, Максім Сяргеевіч Дзяканаў, загінуў на фронце Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 г.
20 студзеня 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Давыдавіча Свінарчука (1920–1983), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)
Мікалай Давыдавіч Свінарчук нарадзіўся 20 студзеня 1920 г. у пасёлку Галодны Стэп Самаркандскай вобласці (цяпер г. Гулістан Сырдар’інскай вобласці, Узбекістан) у рабочай сям’і. Гадаваўся без бацькі, пасля заканчэння пачатковай школы працаваў кінамеханікам, рабочым на чыгунцы. 13 кастрычніка 1940 г. прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны ў Кіеўскую ваенную акругу, дзе закончыў палкавую школу, атрымаў званне сяржанта.