Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Героі Савецкага Саюза

Канстанцін Канстанцінавіч Ракасоўскі нарадзіўся 21 снежня 1896 года ў Варшаве. Яго бацька, Ксаверый Юзеф Красоўскі (1853–1902), са старажытнага польскага роду, служыў рэвізорам на чыгунцы. Маці, Антаніна Аўсяннікава (?–1911), паходзiла з мяшчан Пінскага павета, настаўніца рускай мовы, пахавана ў мястэчку Целяханы (цяпер Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці).

Адзін з першых на Беларусі партызанскіх атрадаў быў арганізаваны па ўказанні Пінскага абласнога камітэта КП(б)Б 26 чэрвеня 1941 года. У атрад ўвайшоў партыйна-савецкі актыў г. Пінска Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Узначаліў атрад загадчык сектара абкама Васілій Захаравіч Корж (1899–1967), які ў мэтах канспірацыі ўзяў псеўданім «Камароў». У атрадзе набралося 60 чалавек, іх раздзялілі на тры групы – па 20 байцоў у кожным. Некалькі дзён атрад ахоўваў вакзал, друкарню, вёў разведку на дарогах.

Ілля Паўлавіч Мазурук нарадзіўся 20 ліпеня 1906 года ў г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер г. Брэст) у рабочай беларускай сям’і. У час Першай сусветнай вайны сям’я Мазурукоў апынулася ў Расіі.

Пасля заканчэння сямігадовай школы Ілля Мазурук працаваў у Арлоўскім гаркаме партыі. У 1920-я гады жыў у Ліпецку, працаваў памочнікам машыніста Ліпецкай электрастанцыі, быў сакратаром камсамольскай арганізацыі, загадчыкам агітпрапам Ліпецкага, а потым Елецкага павятовых камітэтаў камсамола.

Сяргей Антонавіч Бабрук нарадзіўся 15 лютага 1901 года ў вёсцы Шубічы Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у сямʼі селяніна. У 1914 годзе закончыў пачатковую школу. У гэтым жа годзе ўспыхнула Першая сусветная вайна. Вялікая хваля бежанцаў хлынула на ўсход. Бежанская плынь занесла Сяргея Бабрука на землі Калужскай губерні, дзе ён быў уладкаваны ў сіроцкі прытулак. Затым працаваў слесарам.

Мікалай Мікалаевіч Мультан нарадзіўся 24 лістапада 1900 года ў вёсцы Някрасаўшчына Косаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер вёска Бараны Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) ў сям’і чыгуначнага рабочага. З васьмі гадоў застаўся без маці, выхоўваўся бацькам, Мікалаем Раманавічам, і мачыхай, Ганнай Мікалаеўнай.

Міхаіл Давыдавіч Шыла нарадзіўся 9 лістапада 1920 года ў вёсцы Оўзічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Гарбахскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) ў сялянскай сям’і. Жыццё яго не песціла. Калі Міхаілу было пятнаццаць гадоў, памёр бацька. Міхаіл закончыў сем класаў.

Іван Цімафеевіч Майсееў нарадзіўся 16 жніўня 1910 года ў вёсцы Велюнь Збірожскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці)ў сям’і селяніна. Бацька Вані Майсеева загінуў у Першую сусветную вайну, а маці таксама не стала пасля германскага артылерыйскага абстрэлу бежанцаў. Выхоўваўся ў дзіцячым доме № 2 г. Марыінска.

Мікалай Мікалаевіч Кольчак нарадзіўся 29 чэрвеня 1905 года ў мястэчку Янаў-Палескі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер горад Іванава Брэсцкай вобласці) у сям’і служачага. Жыў з бацькамі ў гарадах Маскве і Петраградзе, дзе бацька працаваў юрысконсультам.

Гаўрыіл Станіслававіч Здановіч нарадзіўся 10 красавіка 1900 года ў мястэчку Крывошын Мінскай губерні (цяпер вёска Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1913 годзе скончыў чатыры класы мясцовага народнага вучылішча.

Дзмітрый Міхайлавіч Карбышаў нарадзіўся 26 кастрычніка 1880 года ў г. Омску (Расія) ў сям’і ваеннага чыноўніка, які паходзіў з сібірскіх казакоў.

Старонка 3 з 4