Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Героі Сацыялістычнай Працы

Васіль Майсеевіч Гарошка нарадзіўся 1 лютага 1940 г. у вёсцы Селішча Пінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў вялікай (9 дзяцей) сялянскай сям’і. Бацька, Майсей Захаравіч Гарошка, служыў салдатам у час Першай сусветнай вайны, узнагароджаны двума Георгіеўскімі крыжамі, у 1917 г. уключыўся ў рэвалюцыю, штурмаваў Зімні палац, але быў непісьменны, вярнуўся ў родную вёску, працаваў на зямлі.

Пётр Міронавіч Машэраў з 1954 года з’яўляўся другім сакратаром Мінскага абласнога камітэта КПБ. На VII пленуме Брэсцкага абкама КПБ 1 жніўня 1955 года ён быў абраны першым сакратаром і членам бюро Брэсцкага абкама. Старшынёй выканкама Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў тады быў Раман Навумавіч Мачульскі (1903–1990), Герой Савецкага Саюза (1944).

Фёдар Пятровіч Сянько нарадзіўся 6 красавіка 1936 года ў вёсцы Казлякевічы Навамышскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Навамышскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і селяніна. Бацька, Пётр Іосіфавіч Сянько, займаўся гаспадаркай на сваім надзеле, а таксама атхожым промыслам у зімовы перыяд. Быў з найбольш адукаваных у той час людзей у вёсцы, бо закончыў чатыры класы школы. Загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны. Трох сыноў выхоўвала маці, Анастасія Міронаўна.