Спадчына: Жунін Сяргей Георгіевіч
Пятніца, 22 Студзень 2021 09:10
18 жніўня 2021 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Сяргея Георгіевіча Жуніна (1906–1977), Героя Савецкага Саюза (1944)
Сяргей Георгіевіч Жунін нарадзіўся 18 жніўня 1906 г. у сяле Мядзведзіцкае Кашынскага павета Цвярской губерні (цяпер Кімрскага раёна Цвярской вобласці). У сялянскай сям’і было пяцёра дзяцей, бацьку ў час Першай сусветнай вайны прызвалі ў армію, адправілі на фронт, з якога ён не вярнуўся. Сяргей скончыў чатыры класы мясцовай школы, працаваў у родным сяле, дапамагаў маці выхоўваць малодшых братоў.