Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Спадчына: Кобрын

Гісторыя Кобрынскага масларобна-сыраробнага завода бярэ пачатак у кастрычніку 1939 г. Першае ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці прадпрыемства па вырабе малочнай прадукцыі было арганізавана ў будынку, які належыў кавалерыйскім войскам царскай арміі і знаходзіўся пабач з чыгуначным вакзалам. Першым дырэктарам быў У. П. Башкіраў. Не паспела прадпрыемства як след умацавацца, пачалася Вялікая Айчынная вайна. У перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі завод быў разрабаваны і знішчаны.

Кобрынская эканомія — каралеўскае зямельнае ўладанне ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI–XVIII cтст., «сталовы маёнтак» вялікіх князёў літоўскіх і каралёў польскіх, які існаваў у 1519–1795 гг. Эканомія (грэч. Oikonomia — кіраванне гаспадаркай) — сталовы маёнтак, від дзяржаўнага зямельнага ўладання ў ВКЛ для задавальнення патрэб двара манарха і прыдворнага скарбу. Эканоміі мелі ўласнае адміністрацыйна-гаспадарчае кіраванне, падначаленае надворнаму падскарбію ВКЛ.

У Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім у ХVІ–ХVІІІ стст. эканоміі з’яўляліся феадальнымі гаспадаркамі, дзяржаўным зямельным уладаннем. На каранацыйным сойме 1588 г. для забеспячэння караля і вялікага князя Жыгімонта ІІІ Вазы былі ўстаноўлены сталовыя эканоміі: Аліцкая, Берасцейская, Гарадзецкая, Камянецкая, Кобрынская, Магілёўская, Шавельская. У ВКЛ раздзяленне паміж каралеўскай і дзяржаўнай маёмасцю адбылося ў 1589 г.

Оскар (Ошэр) Зарыскі нарадзіўся 24 красавіка 1899 г. у г. Кобрыне Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці). Яго бацька, Бецалель Зарыцкі, настаўнік талмуда, памёр, калі дзіцяці было ўсяго два гады. Маці, Хане Тенэнбаўм, прыйшлося адной гадаваць семярых дзяцей. Яна валодала магазінам і вяла сваю справу настолькі паспяхова, што неўзабаве сям’я стала адной з самых заможных у Кобрыне.

Леў Раманавіч Казлоў нарадзіўся 28 ліпеня 1938 г. у вёсцы Ліцвінкі Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці). Вялікая Айчынная вайна застала сям’ю ў Пінску, пасля вайны жылі ў Кобрыне. У школу Леў пайшоў у 1946 г., у школьныя гады любіў чытаць, захапляўся маляваннем, гісторыяй. У 1956 г. скончыў СШ № 2 г. Кобрына.

Біяграфія Кобрынскага кансервавага завода, аднаго з найстарэйшых харчовых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь, пачалася ў 1948 г., калі ў карпусах былога млына было створана невялікае прадпрыемства па перапрацоўцы садавіны і агародніны. Першым дырэктарам быў П. П. Шмялёў, якому ўдалося правесці рамонтна-будаўнічыя работы, устанавіць абсталяванне, арганізаваць калектыў і запусціць завод 10 жніўня 1948 г. На заводзе ў той час працавалі 52 чалавекі і выпускалася шэсць відаў прадукцыі.

Мікалай Рыгоравіч Цялічка нарадзіўся 20 лютага 1923 года на хутары Аляксееўшчына Казялецкага раёна Чарнігаўскай вобласці. У 1933 годзе сям’я пераехала ў Ленінград. Бацьку, ваеннага ўрача, пераводзілі па службе з горада ў горад, таму Мікалай вучыўся ў розных школах (Ленінград, Сталінград, Махачкала). Паэзіяй захапіўся рана, першыя яго вершы былі надрукаваны ў сталінградскай абласной піянерскай газеце ў 1938 годзе.

Алег Анатольевіч Стральчонак нарадзіўся 18 кастрычніка 1947 года ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. У 1970 годзе паспяхова скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна і быў рэкамендаваны для паступлення ў аспірантуру. У 1970–1973 гадах праходзіў падрыхтоўку ў аспірантуры Інстытута арганічнай хіміі імя М. Д. Зялінскага АН СССР.

Значная частка ваенных падзей Айчыннай вайны 1812 года адбывалася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У шэрагу населеных пунктаў, адзначаных буйнымі баямі, вылучаецца горад Кобрын Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці). Тут была здабыта першая буйная перамога рускіх войскаў. Бой пад Кобрынам — поўны разгром часцямі 3-й рускай арміі генерала А. П. Тармасава атрада генерала Кленгеля, які ўваходзіў у 5-ы корпус арміі Напалеона Банапарта.

Міраслаў Віктаравіч Амельянюк нарадзіўся 2 снежня 1931 года ў г. Кобрыне Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці) у беларускай сям’і служачых. Па віне акушэркі атрымаў чарапную траўму, што прывяло да нерухомасці. Дзіця лячылі, вазілі да неўрапатолагаў у Варшаву, што дало станоўчы вынік: Міраслаў стаў сядзець і трохі рухаць правай нагой, але лячэнне было перарвана Другой сусветнай вайной.

Старонка 1 з 2