12 лютага 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Васіля Емяльянавіча Гайдука (1936), заолага, доктара біялагічных навук, прафесара
Васіль Емяльянавіч Гайдук нарадзіўся 12 лютага 1936 г. у вёсцы Беліца Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька служыў лесніком, у сям’і было дзевяць дзяцей, якіх гадавалі ў атмасферы дабрыні і любові, прывучалі да працы і справядлівасці.
3 красавіка 2021 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Ігара Дзмітрыевіча Белагорцава (1911–1996), архітэктара, педагога
Ігар Дзмітрыевіч Белагорцаў нарадзіўся 3 красавіка 1911 г. у г. Барнауле ў сям’і тапографа і настаўніцы. У 1932 г. скончыў Сібірскі інстытут арганізацыі тэрыторыі ў г. Омску. Назначаны кіраўніком Цэнтральнага праектнага бюро Нарказема Якуцкай АССР у Якуцку, распрацаваў праекты гарадскіх пасёлкаў, вёсак, паркаў Якуцii (1932–1934), выкладаў у тэхнікуме.
24 студзеня 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Міхайлавіча Хоміча (1951), доктара юрыдычных навук, прафесара, заслужанага юрыста Беларусі (2011)
Уладзімір Міхайлавіч Хоміч нарадзіўся 24 студзеня 1951 г. у вёсцы Кунахавічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1973).
26 снежня 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Адамавіча Галаўко (1960), вучонага ў вобласці аўтаматыкі, упраўлення і інфарматыкі, доктара тэхнічных навук, прафесара
Уладзімір Адамавіч Галаўко нарадзіўся 26 снежня 1960 г. у вёсцы Бярозавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў СШ № 7 г. Брэста (1978), Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя М. Э. Баўмана па спецыяльнасці «Аўтаматычныя інфармацыйныя прылады» (1984). Служыў у Савецкай арміі. У 1986 г. паступіў у аспірантуру Інстытута тэхнічнай кібернетыкі (ІТК) АН БССР.
22 снежня 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Дзмітрыевіча Юшчука (1940), доктара медыцынскіх навук, акадэміка Расійскай акадэміі медыцынскіх навук
Мікалай Дзмітрыевіч Юшчук нарадзіўся 22 снежня 1940 г. у вёсцы Авады Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і сельскіх працаўнікоў Вольгі Ільінічны і Дзмітрыя Данілавіча. Вучыўся ў Гайкоўскай пачатковай школе. Першы клас хлопчык закончыў лепш за ўсіх, настаўнікі часта ставілі ў прыклад заўсёды акуратнага і працавітага вучня.
25 жніўня 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Васілія Аляксандравіча Бондара (1940), вучонага ў вобласці фізікі плазмы, оптыкі, прафесара
Васілій Аляксандравіч Бондар нарадзіўся 25 жніўня 1940 г. у вёсцы Лядзец Столінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Лядзецкую сярэднюю школу з сярэбраным медалём (1957). Паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, які скончыў з адзнакай (1962), быў залічаны аспірантам кафедры агульнай фізікі.
15 кастрычніка 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Іосіфавіча Кулака (1950–2017), доктара фізіка-матэматычных навук, вучонага ў вобласці механікі матэрыялаў
Міхаіл Іосіфавіч Кулак нарадзіўся 15 кастрычніка 1950 г. у г. Століне Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1968 г. паступіў на лесаінжынерны факультэт Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава. За выдатныя поспехі і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці інстытута атрымліваў стыпендыю імя У. І. Леніна.
30 кастрычніка 2020 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Мікалаевіча Вабішчэвіча (1965), доктара гістарычных навук, прафесара
Аляксандр Мікалаевіч Вабішчэвіч нарадзіўся 30 кастрычніка 1965 г. у вёсцы Рубель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Рубельскую сярэднюю школу, адслужыў у Савецкай арміі, затым паспяхова скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1990). Працаваў настаўнікам гісторыі ў СШ № 21 г. Брэста (1990–1992).
27 верасня 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Васілія Іванавіча Качуркі (1950), беларускага вучонага ў вобласці раслінаводства, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара
Васілій Іванавіч Качурка нарадзіўся 27 верасня 1950 г. у вёсцы Стрыі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Мінянскай сярэдняй школы паступаў у Брэсцкі політэхнічны інстытут, але не прайшоў па конкурсе. Працаваў станочнікам на Кобрынскім райпрамкамбінаце. У 1967 г., добра здаўшы экзамены і з годнасцю вытрымаўшы вялікі конкурс, становіцца студэнтам Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках Магілёўскай вобласці.
15 ліпеня 2020 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Паўла Аляксеевіча Матусевіча (1930), вучонага ў галіне хіміі высокамалекулярных злучэнняў
Павел Аляксеевіч Матусевіч нарадзіўся 15 ліпеня 1930 г. у г. Давыд-Гарадку Палескага ваяводства (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці). У гады Вялiкай Айчыннай вайны знаходзіўся ў партызанскім атрадзе «Бальшавік» брыгады «Беларусь», якая дзейнічала на тэрыторыі Мінскай вобласці. Скончыў Давыд-Гарадоцкую сярэднюю школу (1947).