Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Спадчына: Пружанскі раён

Іосіф Рыгоравіч Крупскі нарадзіўся 11 кастрычніка 1934 г. у вёсцы Куплін Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Сялянская сям’я Крупскіх была вялікай: у Іосіфа было пяць сясцёр і тры браты, таму з дзяцінства хлопчык спазнаў неабходнасць працы, цану хлеба.

Раіса Мікалаеўна Жук-Грышкевіч (у дзявоцтве Жукоўская) нарадзілася 22 кастрычніка 1919 г. у г. Пружаны (цяпер Брэсцкай вобласці) у беларускай сям’і земляробаў. Бацька быў малаадукаваны, але разумеў значэнне асветы і стараўся даць адукацыю дзецям, якіх у яго было сямёра, выхоўваў іх у любові да беларускай мовы.

Міхаіл Аляксандравіч Шавель нарадзіўся 5 жніўня 1949 г. у вёсцы Вільянава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1972 г. скончыў рэжысёрскае аддзяленне Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Працаваў дырэктарам Пружанскага раённага Дома культуры, з 1974 г. — у Брэсцкім абласным Доме народнай творчасці, старшы інспектар упраўлення культуры аблвыканкама, з 1976 г. — памочнік намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама.

Антон Рыгоравіч Такарэўскі нарадзіўся 4 сакавіка 1904 г. у г. Пружаны Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і патомных ганчароў. Пружаны здаўна славіліся ганчарамі, вакол шмат высокаякасных глін. Візітоўкай пружанскіх ганчароў з’яўляўся чорнаглянцавы задымлены посуд — такі не прапускае вільгаць.

Аляксандр Іванавіч Юркевіч нарадзіўся 21 красавіка 1954 г. у вёсцы Малыя Лясковічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Гадаваўся ў вялікай сялянскай сям’і — быў восьмым, самым малодшым дзіцём. Рана далучыўся да працы, а калі быў вучнем 10-га класа, застаўся сіратой. Хадзіў у базавую школу ў Вялікія Лясковічы, вучоба давалася лёгка. Пасля заканчэння Боркаўскай сярэдняй школы паступіў у Беларускі політэхнічны інстытут, атрымаў спецыяльнасць «інжынер-механік». Студэнтам захапляўся вела- і парашутным спортам, здзейсніў пяць паветраных скачкоў.

Мікалай Арцёмавіч Засім нарадзіўся 19 лістапада 1908 г. у вёсцы Шані Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай i беднай сялянскай сям’і. Бацька працаваў на будаўніцтве чыгункі. У час Першай сусветнай вайны з бацькамі эвакуіраваўся ў Саратаўскую губерню, на радзіму Засімы вярнуліся ў 1921 г. Мікола Засім вучыўся спачатку ў рускай школе ў в. Папоўка каля Саратава, а пасля вяртання на родную Пружаншчыну скончыў сямікласную польскую школу.

Міхаіл Паўлавіч Клімец нарадзіўся 2 ліпеня 1938 г. у вёсцы Роўбіцк Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Павел Антонавіч Клімец (1906–1953), па прафесіі сталяр, член КПЗБ з 1927 г., палітвязень польскай турмы; маці — Алена Адамаўна (Барысевіч). Пасля верасня 1939 г. бацька актыўна ўключыўся ў будаўніцтва новага жыцця.

У ліпені 1943 г. па ўказанні ЦК КП(б)Б на базе міжраённага «Камітэта барацьбы з нямецкімі акупантамі» (арганізаваны 12 мая 1942 г.) быў створаны Брэсцкі абласны антыфашысцкі камітэт, які працаваў пад кіраўніцтвам Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)Б. Сакратаром антыфашысцкага камітэта быў Іосіф Паўлавіч Урбановіч (1907–1944), яго намеснікам, другім сакратаром — Мірон Емяльянавіч Крыштафовіч (1899–1985). Камітэт знаходзіўся ў распалажэнні партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі Брэсцкага злучэння. Вёў арганізацыйную і палітыка-масавую работу па ўзмацненні барацьбы насельніцтва і партызанскіх атрадаў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Напярэдадні вызвалення Брэстчыны ад акупантаў камітэт аб’ядноўваў у 11 раённых арганізацыях 422 ячэйкі, якія налічвалі 1 893 падпольшчыкаў.

Леан Зянковіч (LeonZienkowicz) нарадзіўся 11 красавіка 1808 года ў маёнтку Ляхі Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер вёска Ляхі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і дробнага шляхціча. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, там жа навучаўся яго брат Павал (Павел) Зянковіч.

Іосіф Паўлавіч Урбановіч нарадзіўся 3 красавіка 1907 года ў вёсцы Шэйпічы Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Сям’я Урбановічаў пры нашэсці Германіі, як і большасць насельніцтва заходніх абласцей Беларусі, эвакуіравалася ўглыб Расіі, у Сімбірскую губерню,на станцыю Майны, дзе і жыла да 1921 года.

Старонка 1 з 5