Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Удзельнікі Грамадзянскай вайны

Васіль Сцяпанавіч Папоў нарадзіўся 8 студзеня 1894 г. у станіцы Праабражэнская Хапёрскай акругі (цяпер г. п. Кіквідзе Валгаградскай вобласці) у сям’і данскога казака. Закончыў настаўніцкую семінарыю. У 1916 г. прызваны ў Рускую імператарскую армію, закончыў школу прапаршчыкаў. Камандаваў узводам у Данскім казачым палку, ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце Першай сусветнай вайны.

Захар Філімонавіч Паплаўскі нарадзіўся 12 сакавіка 1898 г. у беднай сялянскай сям’i ў в. Буякі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласцi). Падлеткам парабкаваў, працаваў у маёнтку Райскага.

У 1915 г. у сувязi з наблiжэннем фронту Першай сусветнай вайны сям’я выехала ў Самарскую губерню. Пэўны час Захар працаваў на суконнай фабрыцы ў Самары. У 1917 г. прызваны ў Рускую армiю, ваяваў на Заходнім фронце ў складзе 3-й Заамурскай артылерыйскай брыгады пад Цярнопалем. Уключыўся ў рэвалюцыйную барацьбу, прымаў удзел у салдацкiх выступленнях, член салдацкага рэвалюцыйнага камітэта.

Леанід Кандрацьевіч Грэбень нарадзіўся 18 жніўня 1888 г. у сяле Крынкі Воўчынскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер вёска Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і земскага доктара. Экстэрнам здаў экзамен за курс рэальнага вучылішча ў г. Рагачоў Магілёўскай губерні, працаваў рахункаводам казначэйства (1901–1909). У 1910 г. прызваны ў Рускую армію, служыў у Забайкаллі, скончыў Віленскае ваеннае вучылішча (1913).

У гады Першай сусветнай вайны Леанід Грэбень удзельнічаў у баявых дзеяннях з 17 верасня 1914 г. Капітан 2-га Сібірскага сапёрнага батальёна, малодшы афіцэр 1-й сапёрнай роты. 18 лістапада 1914 г. быў паранены ў г. Лодзь і адпраўлены на лячэнне ў Варшаўскі шпіталь, які пакінуў у студзені 1915 г. Узнагароджаны ордэнамі Св. Ганны i Св. Станіслава, удастоены Георгіеўскай зброі за знішчэнне моста каля в. Алеснікі, што засведчана ў загадзе 12-й арміі № 160 ад 13.02.1917 г.

Пётр Іванавіч Ратайка нарадзіўся 13 студзеня 1898 г. у в. Пескі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям'і. У 1912 г. скончыў тры класы мясцовай школы, потым працаваў разам з бацькамі на гаспадарцы. У верасні 1915 г. з набліжэннем германскіх войск сям’я Ратайкаў эвакуіравалася ў г. Арэнбург, там Пётр працаваў на Арэнбургска-Орскай чыгунцы.

Аляксандр Андрэевіч Вахрушаў нарадзіўся 12 лістапада 1903 г. у в. Аўсяннікава Харынскай воласці Тоцемскага павета Валагодскай губерні (цяпер Валагодскай вобласці) у сялянскай сям’і. У хуткім часе сям’я пераехала ў г. Волагду. У 1916 г. Аляксандр скончыў чатырохкласную школу. Працаваў качагарам і матросам на параходзе, на паліўным складзе станцыі Волагда.

Пётр Лукіч Рудчук нарадзіўся 15 мая 1893 г. у вёсцы Бардзёўка Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. У юнацкім узросце Пётр разам з вясковымі равеснікамі парабкаваў улетку ў маёнтку графіні Патоцкай, а зімой бегаў за некалькі кіламетраў у прыходскую школу ў Высока-Літоўск.

Ілья Міхайлавіч (Маісеевіч) Падбярэзін нарадзіўся 24 снежня 1902 г. у г. Навазыбкаў Чарнігаўскай губерні (цяпер Бранскай вобласці). З 8 па 23 лютага 1918 г. знаходзіўся ў Чырвонай гвардыі (партызанскім атрадзе) у раёне г. Унеча, затым служыў у 1-м савецкім Тарашчанскім партызанскім палку. Разведчыкам, камандзірам аддзялення і начальнікам каманды конных разведчыкаў удзельнічаў у баях супраць германскіх войскаў, гайдамакаў і пятлюраўцаў.

Аляксандр Іванавіч Бацкалевіч нарадзіўся 13 красавіка 1897 г. у мястэчку Ліпск Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. З трынаццаці гадоў служыў у пана Патоцкага ў Рэпіхаве, дзе парабкаваў і яго бацька. Голад, нястача, знявагі, прыгнёт багацееў і чыноўнікаў, жорсткасць казарменных парадкаў ў царскай арміі — усё гэта давялося паспрабаваць хлопцу ў поўнай меры.

Фёдар Якаўлевіч Дзенісевіч нарадзіўся 18 сакавіка 1897 г. у вёсцы Падарэссе Бабруйскага павета (цяпер Старадарожскага раёна Мінскай вобласці) у сямі чорнарабочага. Пасля заканчэння сельскай школы працаваў па найму на чыгунцы, потым на лесапілцы. У 1916 г. быў прызваны ў войска. Удзельнічаў у баявых аперацыях у арміі генерала Брусілава на Паўднёва-Заходнім фронце. Быў паранены.

Платон Андрэевіч Крэнь нарадзіўся 4 красавіка 1896 г. у фальварку Ярашэва Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер в. Ярашоўка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Андрэй Кандратавіч Крэнь, — умелы цясляр і сталяр, быў пісьменным, займаўся грамадскімі справамі, выбіраўся прысяжным Наваградскага і Слонімскага акруговых судоў, узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства земляробства і імянным нагрудным знакам. У доме панаваў культ кнігі: зімовымі вечарамі за сталом шкаляр Платон уголас чытаў творы Сянкевіча, Гогаля, Пушкіна. Вучыўся ў мужчынскай гарадской гімназіі г. Кельцы (Польшча), потым у Клецкай настаўніцкай школе, якую скончыў у 1913 г.

Старонка 1 з 3