19 кастрычніка 2021 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Сяргея Рыгоравіча Анісава (1906–1987), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыста
Сяргей Рыгоравіч Анісаў нарадзіўся 19 кастрычніка 1906 г. у вёсцы Тур’я Краснапольскай воласці Магілёўскай губерні (цяпер Краснапольскі раён Магілёўскай вобласці) у сялянскай сям’і. З 1918 г. у камсамоле на Краснапольшчыне, адзін з арганізатараў «кружка інтэрнацыяналістаў». У гэты час піша свае першыя заметкі ў газету «Набат молодёжи» — орган Гомельскага губкама камсамола.
24 студзеня 2020 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Рыгора Мікалаевіча Кузаўкі (1905–1990), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, партызана Вялікай Айчыннай вайны
Рыгор Мікалаевіч Кузаўка нарадзіўся 24 студзеня 1905 г. у вёсцы Прылукі Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У час Першай сусветнай вайны яго бацька быў прызваны ў Рускую армію, на фронце быў цяжка паранены.
15 студзеня 2020 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Трафіма Андрэевіча Стэльмашука (1905–1986), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, ганаровага грамадзяніна г. Іванава
Трафім Андрэевіч Стэльмашук нарадзіўся 15 студзеня 1905 г. у вёсцы Трыліскі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У Першую сусветную вайну сям’я была эвакуіравана ў глыб Расіі, у 1919 г. Стэльмашукі вярнуліся на радзіму. Спазнаўшы з ранняга дзяцінства цяжкую паднявольную працу, Трафім стаў на шлях актыўнай барацьбы з польскім рэжымам.
13 сакавіка 2019 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Паўлавіча Саванеўскага (1904–1941), дзеяча рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі
Аляксандр Паўлавіч Саванеўскі нарадзіўся 13 сакавіка 1904 г. у вёсцы Дзяменічы Брэсцкага павета (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У час Першай сусветнай вайны сям’я знаходзілася ў бежанцах у Расіі, вярнулася на радзіму ў 1921 г., калі Брэстчына апынулася пад польскай акупацыяй.
2018 г. — 500 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах в. Шэбрын (Брэсцкі р-н, 1518)
Вёска Шэбрын Тэльмінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах з ХVІ ст. У 1518 г. епіскап Луцкі і Берасцейскі Юліян Фалькоўскі пакінуў у спадчыну царкве Ражджаства Багародзіцы ў Шэбрыне шэсць валкоў зямлі (128 га). Па іншых звестках, селішча Шэбрын узгадваецца ў летапісе тракайскіх князёў у 1412 г.
12 ліпеня 2018 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Івана Дзмітрыевіча Філіпука (1908–1944), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, сакратара Жабінкаўскага падпольнага райкама КПЗБ, сувязнога партызанскіх атрадаў
Іван Дзмітрыевіч Філіпук нарадзіўся 12 ліпеня 1908 г. у вёсцы ШчэглікіКобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Ленінскага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Сямнаццацігадовым юнаком Іван Філіпук стаў на шлях барацьбы за вызваленне народа Заходняй Беларусі ад нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту. Малады рэвалюцыянер вёў сярод насельніцтва агітацыю за звяржэнне антынароднага ладу, расклейваў лістоўкі, якія заклікалі да барацьбы супраць дзеючага рэжыму, арганізоўваў тайныя сходкі, маёўкі.
6 кастрычніка 2018 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Івана Раманавіча Валошкі (1898–1966), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі
Іван Раманавіч Валошка нарадзіўся 6 кастрычніка 1898 года ў вёсцы Рачкі Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З лета 1915 года ў сувязі з Першай сусветнай вайной сям’я была ў бежанцах у Расіі, вярнуліся на радзіму ў 1920 годзе. Іван Валошка з 1921 года пасяліўся ў Брэсце-над-Бугам (цяпер Брэст) у кватэры дома на рагу вуліц Ягелонскай і Пераца (цяпер Маскоўская і 17 Верасня). У гэтым доме (вул. Пэраца, 51) на першым паверсе былі магазіны, цырульня, на другім — прыватная руская гімназія, у падвале — склад канцтавараў. Іван Валошка працаваў тут вартаўніком і дворнікам.
17 сакавіка 2017 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Івана Васільевіча Салейкі (1907–1950), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, партызана Вялікай Айчыннай вайны
Іван Васільевіч Салейка нарадзіўся 17 сакавіка 1907 года ў вёсцы Ямна Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У Івана была старэйшая сястра, дзяцінства прайшло на беразе Мухаўца. У 1915–1921 гадах сям’я была ў бежанцах у Расіі.
28 кастрычніка 2017 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Васілісы Сямёнаўны Селівонік (1907–1990), удзельніцы рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, удзельніцы партызанскай барацьбы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ганаровага грамадзяніна г. Брэста
Васіліса Сямёнаўна Селівонік (у дзявоцтве Козел) нарадзілася 28 кастрычніка 1907 года ў вёсцы Літвінкі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1915 годзе, у сувязі з надыходзячым фронтам Першай сусветнай вайны, сям’я з’ехала ў Калужскую губерню, апынулася ў сяле Калодзезі Казельскага павета. У 1919 годзе Васіліса закончыла 4 класы царкоўна-прыходскай школы. Бацька, Сямён Кліменцьевіч Козел, ваяваў на франтах Першай сусветнай, а потым Грамадзянскай войнаў.
24 красавіка 2017 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Аляксея Данілавіча Дзмітрука (1907–1942), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, першага начальніка Жабінкаўскага раённага аддзела міліцы
Аляксей Данілавіч Дзмітрук нарадзіўся 24 красавіка 1907 года ў вёсцы Сцяброва Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З дзяцінства дапамагаў бацькам у полі і па гаспадарцы.