6 жніўня 2024 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Івана Міхайлавіча Алякумава (1924–2023), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Іван Міхайлавіч Алякумаў нарадзіўся 6 жніўня 1924 г. у раённым цэнтры Петрапаўлаўка Варонежскай вобласці ў сялянскай шматдзетнай сям’і. Бацька, Міхаіл Паўлавіч Алякумаў, у 1930-я гг. быў актыўным удзельнікам будаўніцтва калгасаў, у ліку першых аддаў быкоў і каня. Маці, Марфа Пятроўна, займалася гаспадаркай, а калі ў 1936 г. памёр муж, ва ўзросце 36 гадоў засталася ўдавой з чатырма непаўналетнімі дзецьмі, Івану давялося нароўні са старэйшымі дапамагаць ёй. 10 чэрвеня 1942 г. атрымаў атэстат сталасці, учарашняга школьніка чакала служба ў Чырвонай арміі.
8 студзеня 2024 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Васіля Сцяпанавіча Папова (1894–1967), военачальніка, удзельніка вызвалення Беларусі, Героя Савецкага Саюза (1945)
Васіль Сцяпанавіч Папоў нарадзіўся 8 студзеня 1894 г. у станіцы Праабражэнская Хапёрскай акругі (цяпер г. п. Кіквідзе Валгаградскай вобласці) у сям’і данскога казака. Закончыў настаўніцкую семінарыю. У 1916 г. прызваны ў Рускую імператарскую армію, закончыў школу прапаршчыкаў. Камандаваў узводам у Данскім казачым палку, ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце Першай сусветнай вайны.
12 студзеня 2023 г. – 110 гадоў з дня нараджэння Арсенія Паўлавіча Нікіціна (1913–1989), ваеннага лётчыка, Героя Савецкага Саюза, Ганаровага грамадзяніна г. Баранавічы
Арсеній Паўлавіч Нікіцін нарадзіўся 12 студзеня 1913 г. на станцыі Каінск (зараз г. Куйбышаў Новасібірскай вобласці) у сям’і рабочага. З 1925 г. жыў у пасёлку Лысьва (зараз горад у Пермскай вобласці). Пасля заканчэння ФЗН працаваў майстрам інструментальнага цэха на металургічным заводзе, але заўсёды марыў аб небе. У 1934 г. паступіў у Арэнбургскую ваенную школу лётчыкаў, якую скончыў у 1937 г.
З жніўня 1941 г. Арсеній Нікіцін на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прайшоў шлях ад радавога лётчыка да намесніка камандзіра 338-га Рыжскага бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка. А. П. Нікіцін удзельнічаў у Сталінградскай бітве, баях за Каўказ. Увосень 1943 г., калі ішла бітва за Днепр, ён наносіў бомбавыя ўдары па аэрадромах і войсках саперніка ў Запарожжы, Днепрапятроўску. Выдатна выявіў сябе і падчас баёў за вызваленне Прыбалтыкі і ў разгроме ворага пад Берлінам.
14 кастрычніка 2023 г. – 120 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Аляксандравіча Барысава (1903–1993), генерал-маёра, Героя Савецкага Саюза, Ганаровага грамадзяніна г. Баранавічы
Уладзімір Аляксандравіч Барысаў нарадзіўся 14 кастрычніка 1903 г. у в. Такавая Яраслаўскай губерні (цяпер Барысаглебскага раёна Яраслаўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў царкоўна-прыходскую школу. У 13 гадоў бацькі адправілі хлопчыка ў Петраград на прыслужванне ў гастранамічную краму. У 1918 г. ён вярнуўся ў роднае сяло.
13 ліпеня 2023 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Паўла Максімавіча Арчакова (1923–2014), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна г. Бярозы (1974)
Павел Максімавіч Арчакоў нарадзіўся 13 ліпеня 1923 г. у в. Сінія Ліпягі Ніжнедзевіцкага раёна Варонежскай вобласці. У 1939 г. закончыў 9 класаў Ніжнедзевіцкай школы, працаваў служачым. Марыў аб службе ў Чырвонай арміі. У пачатку 1940 г. напісаў ліст Наркому абароны СССР маршалу С. К. Цімашэнку з просьбай залічыць яго ў армію. 5 мая 1941 г. вызваны ў ваенкамат, залічаны курсантам Арлоўскага пяхотнага вучылішча.
У чэрвені 1941 г. курсантаў адправілі ў Беларусь на Слуцкі хімічны палігон. Вялікую Айчынную вайну Павел Арчакоў сустрэў на заходняй граніцы. 25 чэрвеня прыняў свой першы бой з захопнікамі на рацэ Ясельда. Восенню на пасадзе камандзіра ўзвода ў складзе 17-й асобнай курсанцкай стралковай брыгады абараняў Маскву ў раёне в. Крукава. Удзельнічаў у баях пад Сталінградам, на Украіне ў бітве за Дняпро, у баях за вызваленне Беларусі, у штурме Кёнігсберга і Берліна, вызваленні Прагі.
6 верасня 2023 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Васільева (1923–2005), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, грамадскага дзеяча, работніка культуры
Уладзімір Мікалаевіч Васільеў нарадзіўся 6 верасня 1923 г. у Латошынскай воласці Валакаламскага павета Маскоўскай губерні (цяпер Латошынскі раён Маскоўскай вобласці). У 1940 г. закончыў дзесяцігодку, паступіў на педагагічныя курсы пры Загорскім педагагічным інстытуце, працаваў выкладчыкам фізкультуры ў школе.
У канцы 1941 г. Уладзімір Васільеў стаў працаваць пісарам у ваенкамаце. У сакавіку 1942 г. прызваны ў Чырвоную армію. Удзельнічаў у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, двойчы паранены. Быў камсоргам батальёна, палка, памочнікам начальніка палітаддзела брыгады. З награднога ліста: «У баях за в. Грэдзякіна [Зубцоўскі раён Цвярской вобласці] 29–30 лістапада 1942 г. сяржант Васільеў быў на перадавой лініі. …Калі са строю выбыў камандны састаў падраздзялення, прыняў камандаванне ротай на сябе. Прывёў роту ў парадак, выслаў разведку, падрыхтаваў да трэцяга дня бою». Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (1943), трыма медалямі.
19 студзеня 2023 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Маісеевіча Бляхера (1923–2020), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага журналіста Беларусi
Аркадзь Маісеевіч Бляхер нарадзіўся 19 студзеня 1923 г. у Мінску. Бацька паходзіў з Смаргоні, у час Першай сусветнай вайны трапіў у Мінск, працаваў на станкабудаўнічым заводзе імя Варашылава, маці – у сталовай на тым жа заводзе. У сям’і было трое дзяцей, Аркадзь самы малодшы. У школе добра вучыўся, меў розныя інтарэсы: наведваў шахматны гурток, займаўся ў фотагуртку, у авіямадэльным, потым у планерным гуртках Палаца піянераў. У 1941 г. скончыў 10 класаў, а таксама планерную школу пры Палацы піянераў і паступіў ў аэраклуб. Яго школьны выпускны вечар адбыўся 21 чэрвеня 1941 г.
1 студзеня 2023 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Рамана Цімафеевіча Кротава (1923–1999), поўнага кавалера ордэна Славы, Ганаровага грамадзяніна г. Пружаны
Раман Цімафеевіч Кротаў нарадзіўся 1 студзеня 1923 г. у в. Рэкта Быхаўскага павета Гомельскай губерні (цяпер Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці) у сялянскай сям’і. З дзяцінства выхоўваўся ў працы і сумленным стаўленні да жыцця. Пасля атрымання няпоўнай сярэдняй адукацыі працаваў тэхнікам-метэаролагам метэаралагічнай станцыі ў г. п. Клічаў.
15 снежня 2022 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Івана Іванаваіча Савенкі (1922), удзельніка Вялікай Айчыннай вйаны, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі БССР
Іван Іванавіч Савенка нарадзіўся 15 снежня 1922 г. у в. Цёсны Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. Пасля галодных 1933–1934 гг. з сямі дзяцей засталіся трое. У школе Іван вучыўся толькі на «выдатна». Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Пралетарый» Лоеўскага раёна.
14 кастрычніка 2022 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Андрэя Цімафеевіча Макарава (1912–2001), генерал-лейтэнанта, Героя Савецкага Саюза (1945)
Андрэй Цімафеевіч Макараў нарадзіўся 14 кастрычніка 1912 г. у в. Хвалінская Лёкшмозерскай воласці Аланецкай губерні (цяпер сяло Арлова Каргапольскага раёна Архангельскай вобласці) у сям’і селяніна. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Пасля школы быў на камсамольскай рабоце: кіраваў аддзелам прапаганды і агітацыі райкама камсамола ў г. Каргопалі, з’яўляўся сакратаром райкама камсамола ў г. Няндома.