Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР на новых тэрыторыях пачалі стварацца грамадскія арганізацыі. 19 лістапада 1939 г. быў створаны Брэсцкі абласны савет «Саюза таварыстваў сяброў абароны і авіяцыйна-хімічнага будаўніцтва» («Асаавіяхім»). Адразу пачалі стварацца раённыя і гарадскія саветы «Асаавіяхім», пярвічныя арганізацыі на прадпрыемствах, у навучальных установах, калгасах.

Дадатковая інфармацыя

Сяргей Міхайлавіч Пясецкі нарадзіўся 1 красавіка 1901 г. у мястэчку Ляхавічы Мінскай губерні (цяпер г. Ляхавічы Брэсцкай вобласці). Быў пазашлюбным дзіцём беларускага шляхціца Міхала Пясецкага, паштовага чыноўніка, і ягонай служанкі Клаўдзіі Кукаловіч. Пасля нараджэння сына Міхал расстаўся з Клаўдзіяй і выхоўваў хлопчыка з дапамогай мачыхі, а калі таму споўнілася адзінаццаць, усынавіў яго і даў сваё прозвішча.

Дадатковая інфармацыя

Віктар Францавіч Чарнавокі нарадзіўся ў 1951 г. у вёсцы Тальмінавічы Ляхавіцкага раёна ў сялянскай сям’і. З дзяцінства любіў маляваць. Аднойчы яго малюнак «Бярозавы гай, асветлены сонцам» перамог у конкурсе «Пионерской правды» i дванаццацігадовы аўтар атрымаў пуцёўку ў піянерскі лагер «Артэк». Затым наведваў гурток малявання ў раённым Доме піянераў, куды дабіраўся на веласіпедзе за 12 км.

Дадатковая інфармацыя

У перыяд Рускай рэвалюцыі 1905–1907 гг. рэвалюцыйны пад’ём Гродзенскай губерні быў меней заўважным у параўнанні з Мінскай і Віленскай. Сяляне Брэсцкага і Пружанскага паветаў Гродзенскай губерні пад уплывам рэвалюцыйнай прапаганды выступалі супраць землеўладання памешчакаў. Асаблівай актыўнасцю былі адзначаны выступленні падзёншчыкаў і батракоў у Пружанскім павеце.

Дадатковая інфармацыя

Па ініцыятыве Камуністычнай партыі Заходняй Украіны 10 кастрычніка 1926 г. у Львове было створана Украінскае сялянска-рабочае сацыялістычнае аб’яднанне — «Сельраб». З’явілася яно на базе радыкальных сялянскіх арганізацый «Народная воля» і «Сялянскі саюз» («Сельсаюз»). Масавая легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная арганізацыя працоўных была створана пры актыўным удзеле савецкіх дыпламатаў і Камінтэрна, яго палітычная платформа была блізкай да платформы КПЗУ.

Старонка 1 з 260