Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Галіна Мікалаеўна Малажай нарадзілася 15 сакавіка 1938 года ў вёсцы Кустын Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і служачых. Бацька, Іван Сцяпанавіч Васілеўскі, меў салідную адукацыю — у 1917 годзе закончыў юрыдычны факультэт Казанскага ўніверсітэта, выкладаў матэматыку і геаграфію ў Брэсцкай гімназіі. Маці, Надзея Лукінічна Ігнацюк, вучылася ў гімназіі, але не скончыла яе.

Дадатковая інфармацыя

Сяргей Іванавіч Леановіч нарадзіўся 28 сакавіка 1938 года ў вёсцы Мітрапольшчына Цырынскай гміны Навагрудскага ваяводства (цяпер Карчоўскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Баранавіцкага медыцынскага вучылішча з 1957 па 1960 гады Сяргей Леановіч працаваў загадчыкам Душкаўскім, а затым Скробаўскім фельчарска-акушэрскімі пунктамі Баранавіцкага раёна.

Дадатковая інфармацыя

Уладзімір Уладзіміравіч Кожух нарадзіўся 7 сакавіка 1953 года ў г. Драгічыне Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Яшчэ школьнікам пачаў цікавіцца выяўленчым мастацтвам. Гэтаму спрыяла маці, якая добра малявала і прыгожа вышывала. Валодзя Кожух наведваў студыю выяўленчага мастацтва Дома піянераў, якой кіраваў Валерый Дабраквашын. Дзіцячае захапленне перайшло ў рашэнне вучыцца жывапісу і пасля заканчэння школы прывяло ў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава. Выкладчыкі Ю. Выхадцаў і А. Малішэўскі навучылі прафесійнаму майстэрству малюнка і кампазіцыі.

Дадатковая інфармацыя

Ала Канстанцінаўна Кабаковіч-Тычына нарадзілася 7 сакавіка 1943 года ў вёсцы Гутава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Канстанцін Карпавіч Кабаковіч, у пошуках заробку ў 1930-я гады ездзіў у Аргенціну, у ліпені 1942 года быў расстраляны гітлераўцамі як камуніст і партызан. Маці, Надзея Сяргееўна Замкавец, працавала ў калгасе. Дзяўчынка расла сіратой, была ўражлівай, чулая да людскога болю, удзячная да самага малога выяўлення ўвагі. Ала Кабаковіч у 1959 годзе з залатым медалём закончыла Гутаўскую сярэднюю школу. У 1964 годзе з адзнакай закончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Дадатковая інфармацыя

Вінцэнт (Вікенцій Іванавіч) Дунін-Марцінкевіч нарадзіўся 4 лютага 1808 года ў Бабруйскім павеце Мінскай губерні (цяпер у Валожынскім раёне Мінскай вобласці) у шляхецкай сям’і. Скончыў павятовую школу ў Бабруйску (1824), вучыўся ў Вільні. З 1827 года працаваў перакладчыкам Мінскай епархіяльнай кансісторыі, потым — крымінальнай палаты. Набыў фальварак Люцынка (Люцінка) каля Івянца (цяпер вёска ў Валожынскім раёне), дзе і жыў, часта наведваючы Мінск. У 1850-я гады пераважна жыў у Мінску.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 210 з 364