Спадчына
13 жніўня 2020 г. — 25 гадоў з дня адкрыцця УК «Мотальскі музей народнай творчасці» (Іванаўскі р-н; 1995)
Мотальскі музей народнай творчасці заснаваны ў 1983 г. па ініцыятыве Міністэрства культуры БССР і калгаса «40 год Кастрычніка» на падставе «Плана правядзення мерапрыемстваў па арганізацыі музея-заказніка народнай і самадзейнай творчасці Мотальскага рэгіёна», распрацаванага сумесна творчай групай раённага аддзела культуры, рэспубліканскага навукова-метадычнага цэнтра, праўленнем калгаса «40 год Кастрычніка».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Моталь
- Прадметы Музеі, Народная творчасць
- Установы Мотальскі музей народнай творчасці
5 сакавіка 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Васільевіча Шэляговіча (1950–2020), работніка культуры, ганаровага грамадзяніна Іванаўскага раёна (2020)
Уладзімір Васільевіч Шэляговіч нарадзіўся 5 сакавіка 1950 г. у вёсцы Агдэмер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. З маленства яго цягнула да песні, да ігры на гармоніку, якая сагравала душу і дарыла радасць. Яго бацька, Васіль Васільевіч, валодаў прыгожым звонкім голасам і ўсяляк падтрымліваў захапленне сына музыкай. Калі той вучыўся ў 9-м класе, купіў яму вялікі тульскі баян, які той самастойна асвоіў і стаў першым баяністам на ўсю акругу.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Шэляговіч Уладзімір Васільевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Агдэмер, Іванаўскі раён, Іванава
- Прадметы Работнікі культуры, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
13 кастрычніка 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Васільевіча Седляра (1920–2008), перадавіка сельскагаспадарчай вытворчасці, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
Міхаіл Васільевіч Сядляр нарадзіўся 13 кастрычніка 1920 г. у вёсцы Рамель Пінскага павета (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Яго бацька, Васіль Дзмітрыевіч, у 1941 г. быў адным з арганізатараў першага калгаса. У час Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл быў членам падпольнай арганізацыі. Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкай акупацыі (8 ліпеня 1944 г.) выконваў даручэнні Давыд-Гарадоцкага райваенкамата.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сядляр Міхаіл Васільевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Рамель
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Удзельнікі Другой сусветнай вайны, Франтавікі, Героі Сацыялістычнай Працы
- Установы
5 лістапада 2020 г. — 65 гадоў з дня адкрыцця Столінскага раённага краязнаўчага музея (1955)
Столінскі раённы краязнаўчы музей быў заснаваны па рашэнні райвыканкама ад 1 жніўня 1953 г. Ля вытокаў стварэння стаялі першы дырэктар Вера Мацвееўна Очкіна і навуковы супрацоўнік Яўстафій Юльянавіч Высоцкі. Іх рукамі і энтузіязмам амаль на пустым месцы была створана першая экспазіцыя, якая адкрылася 5 лістапада 1955 г. Размяшчалася яна на другім паверсе двухпавярховага будынка па вул. Леніна, 3, меліся дзве экспазiцыйныя залы плошчай 53 кв. м — прыроды і гісторыі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Столін
- Прадметы Музеі, Краязнаўчыя музеі
- Установы Столінскі раённы краязнаўчы музей
3 студзеня 2020 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Ніны Фёдараўны Бакунец (1945), перадавіка жывёлагадоўлі, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
Ніна Фёдараўна Бакунец нарадзілася 3 студзеня 1945 г. у вёсцы Туры Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З маленства прывучана да працы. Пасля заканчэння сямігодкі пайшла працаваць паляводам у мясцовы калгас «17 Верасня».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бакунец Ніна Фёдараўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Туры
- Прадметы Героі Сацыялістычнай Працы, Жывёлаводы
- Установы