Спадчына
27 кастрычніка 2023 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Марыі Пятроўны Осіпавай (1943), кандыдата педагагінчых навук, прафесара, Ганаровага грамадзяніна Брэсцкай вобласці (2014)
Марыя Пятроўна Осіпава нарадзілася 27 кастрычніка 1943 г. у в. Чэрнава Пінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны. Дзяцінства Марыі прыпала на цяжкія пасляваенныя гады.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Осіпава Марыя Пятроўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Чэрнава, Брэст
- Прадметы Педагогі, Вучоныя, Прафесары, Ганаровыя грамадзяне
- Установы Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна
24 снежня 2023 г. — 435 гадоў з дня нараджэння Канстанцыі Аўстрыйскай (1588–1631), каралевы Польшчы, вялікай княгіні Літоўскай, якая валодала Кобрынскай эканоміяй з 1605 г. па 1631 г.
На працягу шматвяковай гісторыі многія жанчыны сваімі дзеяннямі пакінулі значны след на кобрынскай зямлі. Пачынаючы з 1532 г. кобрынскія землі (эканомія) традыцыйна дараваліся польскім каралевам: Боне Сфорцы, Ганне Ягелонцы і Канстанцыі Аўстрыйскай.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Канстацыя Аўстрыйская
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын, Вялікае Княства Літоўскае
- Прадметы Каралі
- Установы Кобрынская эканомія
21 верасня 2023 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Людмілы Карпаўны Шлег (1948), кампазітара, мастака, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне»
Людміла Карпаўна Шлег нарадзілася 21 верасня 1948 г. у г. Баранавічы (цяпер Брэсцкай вобласці). Бацька, Карп Сцяпанавіч Шлег, быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, маці, Сафія Адольфаўна Цішкевіч, – удзельніцай партызанскага руху. Дзед, Сцяпан Яўменавіч Шлег, быў спалены фашыстамі ў ліку 265 жыхароў в. Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Людміла закончыла Баранавіцкую дзіцячую музычную школу (цяпер № 1), Брэсцкае музычнае вучылішча з адзнакай (1967).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Шлег Людміла Карпаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы, Брэст
- Прадметы Кампазітары, Мастакі, Лаўрэаты прэмій
- Установы Брэсцкі музычны каледж
2023 г. — 50 гадоў з часу заснавання народнага ансамбля танца «Рэха» Столінскага гарадскога Дома культуры (1973)
Пры Столінскім раённым Доме культуры ў 1973 г. быў створаны ансамбль танца. Яго арганізатарам і першым мастацкім кіраўніком быў Мікалай Міхайлавіч Бараўкоў (з 1999 г. – Дубінін), ураджэнец Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці, выпускнік Магілёўскага культасветвучылішча (1972).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дубінін Мікалай Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Столін
- Прадметы Мастацкая самадзейнасць, Ансамблі, Харэаграфія
- Установы «Рэха» ансамбль танца
11 лістапада 2023 г. — 105 гадоў з дня заканчэння Першай сусветнай вайны (1918), якая трагічна прайшла па тэрыторыі Беларусі
З лета 1915 г. на тэрыторыі сучаснай Беларусі праходзіў фронт Першай сусветнай вайны. З абодвух бакоў было сабрана не меней за 2,5 мільёна чалавек. У Рускую армію было мабілізавана больш за 800 тысяч беларусаў, прыблізна кожны восьмы з іх загінуў на франтах.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Першая сусветная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы, Баранавіцкі раён, Скробава
- Прадметы
- Установы