Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Леанід Іванавіч Пранчак нарадзіўся 12 лістапада 1958 г. у вёсцы Пранчакі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Навасёлкаўскую сярэднюю школу, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1981), Мінскі лінгвістычны інстытут (1999), вучыўся ў аспірантуры Інстытута сусветнай літаратуры АН СССР (1988–1991).

Дадатковая інфармацыя

Міхаіл Іванавіч Дзялец нарадзіўся 1 ліпеня 1918 г. у вёсцы Вуглы Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні (цяпер Брагінскага раёна Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1939–1946 гг. служыў у Чырвонай арміі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, на фронце ў 1942 г. быў прыняты ў партыю. У 1946–1947 гг. загадваў карэспандэнцкай сеткай БелТА. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б (1949), у якой вучыўся з Андрэем Макаёнкам, Іванам Шамякіным і іншымі літаратарамі, і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1951).

Вера Якаўлеўна Ляшук нарадзiлася 1 лістапада 1933 г. у вёсцы Марозавічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька, Якаў Рыгоравіч, ведаў шмат казак, песень; маці, Аляксандра Васільеўна, ведала на памяць шмат вершаў рускіх і ўкраінскіх паэтаў. З-за Вялікай Айчыннай вайны Вера Ляшук пайшла ў школу пераросткам: пасля вызвалення ў 1944 г. — у другі клас. Сямігодку заканчвала ў Малых Зводах.

Дадатковая інфармацыя

ХІХ пленум ВЦСПС (1948) прыняў пастанову «Аб стварэнні ў рэспубліках, краях і абласцях Саветаў прафсаюзаў». 19 кастрычніка 1948 г. у Брэсцкім Доме палітасветы адбылася І абласная міжсаюзная канферэнцыя прафсаюзаў. Прыбылі 105 дэлегатаў, якія прадстаўлялі 37 078 арганізаваных у прафсаюзы рабочых і служачых. Канферэнцыя абрала Брэсцкі абласны савет прафсаюзаў, у склад якога ўвайшлі 25 чалавек. Адразу ж адбыўся першы арганізацыйны пленум аблсаўпрафа, на якім старшынёй абраны Адам Пятровіч Фамічоў, які ў 1945–1948 гг. з’яўляўся першым сакратаром Высокаўскага райкама КПБ. У штаце аблсаўпрафа былі старшыня, адказны сакратар, два інструктары і сакратар-машынiстка.

Дадатковая інфармацыя

Біяграфія Кобрынскага кансервавага завода, аднаго з найстарэйшых харчовых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь, пачалася ў 1948 г., калі ў карпусах былога млына было створана невялікае прадпрыемства па перапрацоўцы садавіны і агародніны. Першым дырэктарам быў П. П. Шмялёў, якому ўдалося правесці рамонтна-будаўнічыя работы, устанавіць абсталяванне, арганізаваць калектыў і запусціць завод 10 жніўня 1948 г. На заводзе ў той час працавалі 52 чалавекі і выпускалася шэсць відаў прадукцыі.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 191 з 359