Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Рыгор Рыгоравіч Будзько нарадзіўся 4 красавіка 1933 г. у вёсцы Арэпічы Жыцінскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Сцяпанкаўскага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька, Рыгор Давідавіч Будзько, і маці, Кацярына Паўлаўна, мелі яшчэ малодшых дзяцей — дачку Вольгу і сына Глеба. Рыгор пачынаў вучыцца яшчэ за польскім часам, потым была руская школа. Да Вялікай Айчыннай вайны паспеў закончыць тры класы, прадоўжыў вучобу пасля вызвалення Беларусі ў 1944 г.

Дадатковая інфармацыя

Аляксандр Уладзіміравіч Грыгараў нарадзіўся 9 лістапада 1948 г. у г. Баранавічы Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Скончыў СШ № 57 г. Мінска. У 1971 г. скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры па спецыяльнасці «выкладчык фізічнай культуры і спорту». Працаваў настаўнікам у Мсціжскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна.

Дадатковая інфармацыя

Барыс Валянцінавіч Ісачэнка нарадзіўся 26 снежня 1958 г. у г. Брэсце. Рана навучыўся чытаць, ужо ў шэсць гадоў запісаўся ў бібліятэку, тады ж пачаў вучыцца гульні ў шахматы. З дзяцінства займаўся футболам, бадмінтонам, плаваннем. У 1972 г. пры спартыўным клубе дывановага камбiната Міхаіл Уладзіміравіч Пузяк арганізаваў секцыю стральбы з лука, у якую запісаўся і Барыс. Праз тры месяцы большасць пачынаючых спартсменаў разбегліся, засталіся толькі тры-чатыры самых упартых, у т. л. і Барыс Ісачэнка.

Дадатковая інфармацыя

Іван Мікалаевіч Зубачоў нарадзіўся 28 лютага 1898 г. у сяле Падлесная Слабада Зарайскага павета Разанскай вобласці (цяпер Луховіцкі раён Маскоўскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1912 г. з бацькам і дзядзькам паехаў у Каломну, дзе працаваў кавалём на машынабудаўнічым заводзе. У пачатку 1917 г. яго прызвалі ў армію, але праслужыў нядоўга — армія развальвалася, у лістападзе вярнуўся на завод. У 1918 г. уступіў у партыю бальшавікоў. З 17 верасня 1918 г. — у Чырвонай арміі, вучыўся на пяхотных курсах у Разані, затым стаў курсантам Першых кулямётных курсаў у Маскве, давялося несці ахову Крамля.

Зыходзячы з запісаў архіўных дакументаў вынікае, што першая драўляная царква імя святой пакутніцы Параскевы ў мястэчку Чарнаўчыцы Берасцейскага павета (цяпер аграгарадок Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) існавала ўжо ў 1459 г. і размяшчалася ў цэнтры паселішча. Тая царква згарэла, у 1733 г. быў пабудаваны новы храм, драўляны, з разным іканастасам.

Старонка 197 з 364