На юбілейную вечарыну сабраліся прыхільнікі творчасці паэткі, тыя, хто любіць роднае слова і літаратуру. Гучала шмат паэзіі і не толькі Святланы: свае вершы чыталі Аляксей Галаскок, Ніна Таўтын, Вячаслаў Несцярук, Аксана Карповіч і інш. Лірычная паэзія Святланы Локтыш лёгка кладзецца на музыку. Паэтка разам з мужам Георгіем Чыжыкам выканала некалькі аўтарскіх песень. Цікава і карысна для прысутных быў арганізаваны трэнінг «Як навучыцца пісаць?», які правяла паэтка Святлана Локтыш.
Мерапрыемства прайшло ў прыемнай, хатняй атмасферы, напрыканцы якога кожны з прысутных знайшоў для юбіляркі цёплыя словы-пажаданні.