Серада, 18 Ліпень 2018 09:09

Бібліясвята “Квітней, Беларусь!”

3 ліпеня, пад час святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, ЦРБ імя В.Ф. Праскурава для жыхароў і гасцей горада Ганцавічы  арганізавала бібліясвята “Квітней, Беларусь!”.

У гэты святочны дзень наведвальнікі бібліятэкі маглі пазнаёміцца  з выставамі творчых работ – “Майстэрства чытачоў”, крэатыўных закладак –  “С любовью сделано для книги”, бібліятэчнага кніжнага фрымаркета “Забери меня с собой...” (на гэтай незвычайнай выставе кожны меў магчымасць узяць сабе ў падарунак кнігу любімага аўтара), рэтра-абанемента “Мы снова в семьдесят восьмом...” і прыняць удзел у бяспройгрышнай латарэі. Таксама адбылася акцыя “Чытаем беларускіх аўтараў”. Для маленькіх наведвальнікаў работнікамі раённай дзіцячай бібліятэкі была створана фотазона “Героі казак запрашаюць”. 

У чытальнай зале дзейнічала літаратурная гасцінная “Адсюль маё натхненне, адсюль і мой выток...”, гасцямі якой былі мясцовыя літаратары — Аляксей Галаскок, Юрый Савеня, Аксана Карповіч, Іван Бондар і іншыя прыхільнікі роднага слова. Паэты чыталі свае вершы, пелі песні, апавядалі пра творчы і жыццёвы шлях. На добрую памяць аб мерапрыемстве быў зроблены фотаздымак каля выставы “Малой радзімай напоўнена сэрца да краю.”

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1602 разоў Апошняя змена Серада, 18 Ліпень 2018 09:12