Чацвер, 04 Кастрычнік 2018 13:43

Вандроўка ў мінулае родных мясцін

13 верасня ў чытальнай зале Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі для навучэнцаў УА “Бярозаўскі дзяржаўны прафесіны ліцэй будаўнікоў” адбылася краязнаўчая экскурсія “Край мой там, дзе Ясельда льецца”, якая была прысвечана Дню бібліятэк і Году малой Радзімы.

 

Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Гунік С.А. пазнаёміла прысутных з аддзеламі бібліятэкі, расказала аб правілах карыстання. Гасцям была прапанавана літаратурна-музычная праграма “Мой родны кут заўсёды сэрцу  дарагі”. Бібліятэкары распавядалі аб гісторыі станаўлення горада Бярозы, ваенных падзеях якія праходзілі на роднай зямлі. Увазе прысутных была прапанавана прэзентацыя “Тут Радзімы маёй пачатак”, якая пазнаёміла гасцей з гісторыка-культурнымі аб'ектамі краю і яго таленавітымі людзьмі. На мерапрыемстве гучалі вершы паэтаў-землякоў, прысвячаныя родным мясцінам.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1685 разоў