Серада, 30 Студзень 2019 10:20

Юбілейная вечарына «Свята для сэрца», прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння А. Бензерука

23 студзеня ў Жабінкаўскай раённай бібліятэцы прайшла юбілейная вечарына «Свята для сэрца», прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння Анатоля Бензерука, гісторыка, пісьменніка, журналіста. Вядучыя вечарыны — бібліяэкары Рамановіч Алеся і Славуціч Валянціна пазнаёмілі чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам Анатоля Расціслававіча. Ён аўтар і складальнік дзесяці кніг, у якіх раскрываецца не толькі пісьменніцкі талент, але і вялікая цікавасць і любоў да гісторыі роднага краю. Анатоль Расціслававіч добра вядомы і як журналіст — з 2009 г. працуе ў раённай газеце «Сельская праўда».


Са шчырымі словамі віншавання выступіла старшыня Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзіцячая пісьменніца Таццяна Дземідовіч. Яна ўручыла ўзнагароды Анатолю Бензеруку: нагрудны знак «За вялікі ўклад у літаратуру», дыплом Брэсцкага аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».


Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў, выдатнік друку Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Георгій Сцяпанавіч Тамашэвіч сардэчна павіншаваў шаноўнага юбіляра і ўручыў Грамату праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў.


Госці свята слухалі віншаванні-эпіграмы знакамітага бацькі пісьменніка — Расціслава Мацвеевіча Бензерука.


Анатоль Расціслававіч сапраўдны сябра раённай бібліятэкі ўжо больш за трыццаць год. Дырэктар ДУК «Жабінкаўская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Дулевіч Галіна Генрыхаўна падаравала бібліяграфічны дапаможнік «Пісьменнік, гісторык, журналіст — мае галоўныя прысутнасці на гэтым свеце».


Аматары творчасці Анатоля Бензерука таксама павіншавалі юбіляра. Раіса Міхайлаўна Маргевіч узгадала мноства праектаў пісьменніка. Вячаслаў Яўгенавіч Фядотаў, рабочы гарадского Дома культуры, павіншаваў Анатоля Расціслававіча ўласнымі вершамі.


Вядучыя вечарыны пажадалі Анатолю Расціслававічу моцнага здароўя, творчых поспехаў, каб і далей ён сваёй творчасцю нёс гармонію ў свет, далучаў людзей да хараства, прывіваў цікавасць да гісторыі і мастацтва.


Бібліятэкар 1-й катэгорыі аддзела абслугоўвання, інфармацыі і МБА Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Славуціч В.А.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1554 разоў Апошняя змена Серада, 30 Студзень 2019 15:40