Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 18 Ліпень 2019 15:42

Прэзентацыя гісторыка-дакументальнага зборніка «Женские судьбы: эхо войны»

11 ліпеня 2019 г. у Ганцавіцкай ЦРБ імя В. Ф. Праскурава была арганізавана прэзентацыя гісторыка-дакументальнага зборніка «Женские судьбы: эхо войны».

Гэта выданне, пад вокладкай якога сабраны аповеды пра жанчын-франтавічак, удзельніц Вялікай Айчыннай вайны,   — сумесны праект раённай бібліятэкі і Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея. 19 жыццёвых гісторый  пра нашых зямлячак знаёмяць чытачоў з падзеямі даўняй, незабыўнай вайны. На мерапрыемства прыйшлі ўсе тыя, хто ведаў гераінь гэтага выдання, родныя і блізкія людзі. Пад гукі мелодыі змяняліся слайды мультымедыйнай устаноўкі, гучалі песні і вершы ваеннай пары. Дзяўчаты ў ваеннай форме чыталі ўрыўкі з кнігі Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар» і «Женские судьбы: эхо войны». Выданне і прэзентацыя дадзенага зборніка сталі значнай падзеяй у культурным жыцці Ганцавіцкага раёна. 

Таццяна Маляўка, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу
Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В. Ф. Праскурава
 
«Женские судьбы: эхо войны»
 
 
 
 
 
 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1342 разоў Апошняя змена Чацвер, 18 Ліпень 2019 16:03