Аўторак, 25 Верасень 2012 01:00

Лiтаратурная сустрэча з Л.Дранько-Майсюком и Э.Акулiным.

2 кастрычніка ў 17 гадзiн у лекцыйнай зале Бiблiятэкi адбудзецца літаратурная сустрэча з беларускiмi пiсьменнiкамi. Вядомы і ўсімі любімы паэт Леанід Дранько-Майсюк прадставiць сваю новую кнігу паэзіі, прозы, перакладаў і драматургіі “Кнiга для спадарынi  Эл”.

У імпрэзе таксама бярэ ўдзел сябра Леаніда Дранько-Майсюка -  паэт і бард Эдуард Акулін.

Запрашаем усіх прыхільнікаў беларускага слова.

Уваход вольны.

Тэлефон для даведак: +375 (162) 23 22 04 Кавенька Таццяна Сямёнаўна

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 5110 разоў Апошняя змена Аўторак, 30 Кастрычнік 2012 10:27