Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 18 Верасень 2019 08:36

Віншаванне з 80-гадовым юбілеем

21 верасня адзначае 80-гадовы юбілей беларускі паэт, празаік, эсэіст і перакладчык, наш зямляк Васіль Жуковіч (нар. на Камянеччыне).

Васіль Аляксеевіч — аўтар шматлікіх зборнікаў вершаў: «Паклон» (Мінск, 1974), «Мелодыя святла» (Мінск, 1976), «Цана цішыні» (Мінск, 1985), «Разняволенне» (Мінск, 1990), «У храме хараства і смутку» (Мінск, 2003), «Кахання радасці й пакуты» (Мінск, 2004), «Не завіце радзіму малой» (Мінск, 2009), «Няўжо?...» (Мінск, 2011), «Золата лістапада» (Мінск, 2012) і інш.; кніг прозы «Арабінавая ноч» (Мінск, 2015), «Бязмежжа памяці» (Мінск, 2019); шэрага кніжак для дзяцей і юнацтва: «Як адна вясна» (Мінск, 1980), «Тараскаў самакат» (Мінск, 1988), «Гуканне вясны» (Мінск, 1992), «Хто хацеў бы пакатацца» (Мінск, 2014) і інш. Апроч таго, ён актыўна займаецца перакладчыцкай дзейнасцю (кнігі «Энергія запаветаў» [Мінск, 2006], «Любіце Украіну» [Мінск, 2008]).

Васіль Жуковіч — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, сябра таварыства «Беларусь – Украіна». Таксама ён з’яўляецца і сталым сябрам нашай Бібліятэкі. У фондзе аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі захоўваюцца кнігі з аўтографамі, прынятыя ў дар ад аўтара.

Чытачы і супрацоўнікі Бібліятэкі шчыра віншуюць юбіляра!

Зычым моцнага здароўя, дабрабыту, натхнення і творчага плёну!

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1469 разоў