Панядзелак, 30 Лістапад 2020 12:17

Віншаванне з юбілеем!

Чытачы і супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага віншуюць з 70-гадовым юбілеем таленавітага беларускага мастака-ювеліра, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалая Кузьміча. Мікалай Пятровіч працуе ў галіне ювелірнага мастацтва, у тэхніцы гарачых эмаляў. Уваходзіць у пяцёрку лепшых майстроў у свеце, якія працуюць у гэтай унікальнай тэхніцы. Займаецца вырабам мастацкіх твораў, аб’ектаў і ювелірных упрыгожанняў.

Зычым нашаму земляку моцнага здароў’я, творчага плёну і новых прыхільнікаў яго шматграннага таленту!

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1063 разоў