Георгій Васільевіч — аўтар шматлікіх раманаў, п’ес, навел і кніг казак для дзяцей. Аўтар зборніка афарызмаў, таленавіты сцэнарыст. Яго сцэнарый да фільма «Кветкі правінцыі» адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь (1996). Творы Георгія Марчука перакладзены на шэраг моў свету.
Супрацоўнікі і чытачы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага шчыра віншуюць юбіляра і зычаць яму ўсяго самага найлепшага: моцнага здароўя, творчага плёну, поспехаў ва ўсіх справах! Няхай мары спраўджваюцца, а планы і мэты ўвасабляюцца ў жыццё!