Чацвер, 06 Чэрвень 2013 11:52

Вечар памяці Святланы Леанідаўны Курылёвай “С правдой по жизни”

26 красавіка ў Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя У. М. Ігнатоўскага прайшоў вечар памяці камянецкай пісьменніцы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Святланы Леанідаўны Курылёвай “С правдой по жизни”, прысвечаны 85-годдзю са дня нараджэння.

На вечары прысутнічалі чытачы, сябры, прыхільнікі творчасці, родныя, тыя, хто ведаў С. Курылёву. Успамінамі падзяліліся быўшыя вучні (С. Курылёва была настаўніцай у школе) Г. Крачко, Н. Трафімчук, Л. Хухлаева, С. Бакуліна, паплечнікі па пяру Н. Гарагляд і І. Жытко, дачка З. Мелехава.

Размова аб творчасці пісьменніцы суправаджалася дэманстрацыяй слайдаў з фотаздымкамі з сямейнага архіва. З кнігамі, неапублікаванымі творамі, перапіскай С. Л. Курылёвай прысутныя пазнаёміліся з дапамогай выставы “Творчество – во имя дела”.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 3062 разоў