Прэзентацыя змяшчала 5 раздзелаў: “Пружаншчына літаратурная”, “Дзеячы культуры”, “Мастакі”, “Майстры народнай творчасці”, “Навукоўцы”. Да прэзентацыі была аформлена кніжная выстава “Таленты роднай зямлі”. У канцы мерапрыемства вучні знаёміліся з прадстаўленымі на ёй матэрыяламі.