Чацвер, 06 Чэрвень 2013 11:55

Cустрэча-прэзентацыя “Межаў няма для крылатага слова”

16 мая ў Маларыцкай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча-прэзентацыя “Межаў няма для крылатага слова”. Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава «Душа народа ў творах іх жыве».

Першая частка сустрэчы ўключала прэзентацыю новай кнігі берасцейскага пісьменніка, нашага земляка, А. Філатава «Живому – жить». Кніга выдана ў бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ў Мінску. Аўтара і кнігу прысутным прадставіў Іван Мельнічук. Пасля слова надавалася паэтам маларытчыны Мікалаю Пацяюку, Уладзіміру Данілюку, Генаддзю Мішчуку, якія прачыталі прысутным свае новыя творы.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 4434 разоў