На сустрэчу з юнымі краязнаўцамі прыйшлі Ганна Маісееўна Амельяновіч і Жук Марыя Сямёнаўна. Мудрыя жанчыны, з цікавымі лёсамі, якія апавядаюць пра сваё жыццё, нібы раскрываюць гісторыю развіцця вёскі Люсіна. Узгадалі пра сваё дзяцінства, якімі гульнямі забаўляліся дзеці ваеннай пары, якія песні спявалі, як працавалі, вучыліся ў школе. Дзеці задавалі шмат пытанняў жанчынам. Іх цікавіла ўсё – савецкія часы, праца ў калгасе, школьнае жыццё. Няпрошана набягала сляза ў жанчын, успамінаючы сваё жыццё, якое было напоўнена рознымі падзеямі, ад польскіх часоў да сучаснасці, у якім хапала месца і радасцям і бедам.