«Маладосць» №10 прадставіць беларусам творчасць літаратараў-замежнікаў - маладых палякаў і ўкраінцаў, а таксама берасцейцаў.
Сярод «гаспадароў» – Марыя Кобец (яе вершы дадзены і ў перакладзе на ўкраінскую), Настасся Нарэйка і Валерый Кухарчук (таксама перакладзены – на польскую), дэбютанткі Насця Сідорка і Ганна Асіпук, мэтры Гапееў і Локун. Пачынаецца нумар з пранізлівых і вельмі светлых лістоў Ніны Мацяш. У юбілейны для слаўнай паэтэсы год «Маладосць» берасцейская прысвячаецца яе светлай памяці.
Тэлефон для даведак: +375(162) 23 22 04 Кавенька Таццяна Сямёнаўна