Аўторак, 18 Сакавік 2014 16:08

Мерапрыемствы студзеня і лютага

У стузені месяцы грамадскасць Ганцаўшчыны адзначыла юбілей вядомага паэта, журналіста Уладзіміра Марука. Да юбілею пісьменніка ў раённай дзіцячай бібліятэцы адбылося паседжанне літаратурнага аб’яднання “Крынічка” – “Я да цябе з усіх дарог вярнуся…”.

11 студзеня для навучэнцаў 2–3 класаў СШ № 8 г. Брэста ў бібліятэцы-філіяле № 3 ім. Я. Купалы Брэсцкай РЦБС ладзілася гадзіна цікавых паведамленняў “Тайны Беловежской пущи”, прымеркаваная да Міжнароднага дня запаведнікаў і нацыянальных паркаў.

11 студзеня ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. С. Пушкіна праходзіла творчая сустрэча з чытачамі брэсцкай пісьменніцы Марыі Якімук. Усебакова раскрыла творчасць Марыі Сямёнаўны кніжная выстава “Аккорды светлого дня”, на якой былі прадстаўлены зборнікі паэзіі, часопісныя і газетныя публікацыі, нотны матэрыял і тэксты песень на вершы пісьменніцы.

15 студзеня ў Драгічынскай ЦРБ быў праведзены круглы стол пад назвай “Слаўны працай чалавек”, прысвечаны 74-гадавіне ўтварэння Драгічынскага раёна. У рамках мерапрыемства дзейнічала кніжная выстава “Зварот да гістарычнай даты”, на якой дэманстраваліся матэрыялы і фотаздымкі па гісторыі раёна.

26 студзеня ў сектары краязнаўства Пінскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі адбылася прэзентацыя кнігі Аляксея Дуброўскага “Лекарственные свойства полесской флоры”, выдадзенай выдавецтвам “Паляшук” (Пінск) у 2013 годзе. Мерапрыемства было прысвечана памяці аўтара, жыццё якога абарвалося ў снежні 2011 года. Аляксей Дуброўскі – краязнаўца, эколаг, яго імя добра вядома не толькі ў Пінску, але і за межамі Беларусі.

27 студзеня ў бібліятэцы-філіяле № 3 Брэсцкай ГЦБС прайшла краязнаўчая гадзіна памяці “Камісар Брэсцкай цытадэлі” (да 105-годдзя з дня нараджэння Яўхіма Майсеевіча Фаміна, аднаго з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці). Кніжныя выданні, прысвечаныя абаронцам цытадэлі, былі прадстаўлены выставамі “Тут першы крок свой зрабіла вайна” і “Камісар Брэсцкай крэпасці”.

3 лютага у чытальнай зале бібліятэкі-філіяла №7 імя У. Калесніка Брэсцкай ГЦБС прайшла інфармацыйна-экалагічная гадзіна “Беларускія балоты – багацце нашай краіны”, падрыхтаваная да Сусветнага дня водна-балотных абшараў. Удзельнікі мерапрыемства здзейснілі завочнае падарожжа па вядомым балотам Беларусі: наведалі Бярэзінскі біясферны запаведнік, Выганашчанскае балота, Дзікае балота, Званец і іншыя.

19 лютага ў актавай зале Пінскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі адбылася прэзентацыя паэтычнага зборніка “Осенняя симфония” пінскай паэткі Тамары Лазнюхі. Кніга, выдадзеная ў студзені бягучага годы выдавецтвам “Альтернатива”, ўключае паэтычныя творы пра каханне, Радзіму, любімы горад Пінск, пра падзеі, якія ў свой час краналі душу паэткі.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1906 разоў Апошняя змена Аўторак, 18 Сакавік 2014 16:14