Сустрэча пачалася з прэм’еры зборніка апавяданняў маладых пісьменнікаў «Кахаць і верыць», куды ўвайшлі і чатыры апавяданні Н. Нарэйкі. Маладая пісьменніца распавядала пра сябе, пазнаёміла з творчасцю, галоўная тэма якой – жыццёвыя лёсы. Затым Настасся Нарэйка прадставіла свой новы зборнік паэзіі «Магдэбургскае права маёй душы». Напрыканцы адказвала на пытанні прысутных, прымала віншаванні ад паклоннікаў творчасці і дырэктара РЦБС, падпісала зборнік вершаў у дар бібліятэцы.