Святочная зала сабрала суботнім вечарам 16 жніўня ўсіх тых, хто любіць паэзію Ніны Кавальчук: землякоў, шматлікіх сяброў, родных і блізкіх пісьменніцы. Віншавалі калегу па пяру і літаратары-землякі: Святлана Локтыш, Аляксей Галаскок, Ала Мірзаліева. У адрас імянінніцы гучала шмат добрых слоў. Самадзейныя артысты, знакаміты фальклорна-этнаграфічны гурт «Хатовічы» спявалі песні на словы паэткі. Госці мелі магчымасць пачуць вершы аўтаркі ў асабістым выкананні.