Панядзелак, 24 Лістапад 2014 15:38

Вечарына «Священный храм живых печатных слов», прысвечаная 70-годдзю Камянецкай ЦРБ імя У. М. Ігнатоўскага

27 лістапада ў Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя У. М. Ігнатоўскага адбыўся святочны вечар «Священный храм живых печатных слов», прысвечаны 70-гадоваму юбілею бібліятэкі.

 

Напачатку мерапрыемства размова ішла аб гісторыі бібліятэк Камянца (царкоўных, асабістых, яўрэйскіх і інш.), затым былі праследжаны этапы развіцця раённай бібліятэкі з моманту яе адкрыцця да нашых дзён. На працягу вечара дэманстравалася слайдавая прэзентацыя аб дзейнасці бібліятэкі, гучалі вершы, музыка. Да мерапрыемства былі аформлены цікавыя выставы «Нашы выданні», «70 год кніжнага задавальнення», інфармбюро «Бібліятэка ў кнігах, дакументах, фотаздымках» і інш.

Гасцямі вечара былі: кіраўніцтва раёна, ветэраны бібліятэчнай справы, лепшыя і старэйшыя чытачы, прадстаўнікі арганізацый горада.

Подробнее о мероприятии

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2222 разоў Апошняя змена Аўторак, 16 Снежань 2014 12:08