Каля трыццаці чалавек завіталі ў гэты дзень у краіну Паэзіі. Гэта былі вучні 10 класаў раённай гімназіі.
У пачатку сустрэчы паэт распавёў пра свой погляд на беларускую літаратуру. Ён прызнаўся, што ў сваёй творчасці заўсёды, з самага пачатку, імкнуўся да таго, каб яго творы былі незвычайнымі.
Потым на працягу гадзіны гучалі вершы з кнігі паэта «З-пад буслінага крыла».
Час праляцеў імгненна. Словы падзякі і пажаданні творчага натхнення і здзяйснення планаў і праектаў ад імя ўсіх прысутных выказала загадчыца аддзела абслугоўвання Валянціна Філіпаўна Ібрагімава.