Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 16 Снежань 2014 12:12

Урачыстая цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта імя Уладзіміра Калесніка

Урачыстая цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта імя Уладзіміра Калесніка адбылося 27 лістапада ў г. Лунінцы.

Сярод сёлетніх кніг-намінантаў на ганаровую ўзнагароду творы – Настассі Нарэйкі, Анатолія Шушко, Тамары Лазнюхі, Жаны Завацкай, Анатолія Брытуна і Уладзіміра Сітухі. Аўтарытэтная камісія, у склад якой, дарэчы, уваходзіць і дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі Тамара Паўлаўна Данілюк, прызнала лаўрэатамі зборнік поэзіі Анатолія Шушко “Шаны”, кнігу прозы Анатолія Брытуна “Пах мускусу”. У намінацыі дзіцячая літаратура прэмію атрымаў (пасмяротна) Уладзімір Сітуха за кнігу казак “Пра арэхі, сама і бабра".

Для ўдзельнікаў свята ў фае Лунінецкага дома культуры супрацоўнікамі Брэсцкай абласной бібліятэкі была разгорнута выстава літаратурных твораў лаўрэатаў і намінантаў прэміі 2014 года, а таксама творы пераможцаў 2007-2012 гадо ў .

Літаратурную прэмію лаўрэатам уручыў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Александровіч Цупрык.

Шчыра віншуем пераможцаў і чакаем новых кніг пісьменнікаў Берасцейшчыны!

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1832 разоў Апошняя змена Панядзелак, 12 Студзень 2015 14:26