Серада, 04 Люты 2015 12:27

Выстава-панарама «Драгічынскі раён: мінулае і сучаснасць», прысвечаная 75-годдзю стварэння Драгічынскага раёна

З 13 студзеня 2015 г. у чытальнай зале Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі дзейнічае выстава-панарама «Драгічынскі раён: мінулае і сучаснасць», прысвечаная 75-годдзю стварэння Драгічынскага раёна.

 Выстава дае магчымасць прасачыць гістарычнае, сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, знаёміць з навінкамі літаратуры, перыёдыкі, дзе захаваліся адметнасці Драгічынскага раёна. Раздзелы выставы: «Ганарымся мінулым», «Жывем рэчаіснасцю», «Глядзім у будучыню».

На выставе шырока прадстаўлены кнігі, перыядычныя выданні, краязнаўчыя альбомы, а таксама дайджэст-прадукцыя: папкі «Мая маленькая Радзіма», «Я тут жыву – і гэтым ганаруся», «Село расскажет о себе», «Драгічыншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Знакамітыя людзі Драгічыншчыны», «Літаратурная Драгічыншчына»; буклеты «Забота о Вашем здоровье», «Лекарственные средства. Биологически активные добавки к пище», «Фрост», «Норма» і інш.

Пазнаёміць чытача з гісторыяй роднага краю, выхаваць пачуццё гонару за слаўнае мінулае сваіх землякоў, з павагай ставіцца да сваіх каранёў, культуры, традыцый і звычаяў – асноўная задача выставы.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1930 разоў Апошняя змена Серада, 04 Люты 2015 12:31