Панядзелак, 06 Красавік 2015 16:41

Вечар памяці “Іван Кірэйчык – паэт, празаік, журналіст”, прысвечаны 80-годдзю літаратара-земляка

19 сакавіка 2015 года Ганцавіцкая ЦРБ імя В. Праскурава правяла вечар памяці “Іван Кірэйчык – паэт, празаік, журналіст”, прысвечаны 80-годдзю літаратара-земляка.

Мерапрыемства адбылося на яго малой радзіме. Госці вечарыны наведалі памятны знак, дзе стаяла хата Кірэйчыкаў, у якой 80 гадоў назад нарадзіўся будучы творца. Працягнулася  мерапрыемства ў Гуцянскім ДСКП. Вяскоўцы ўзгадвалі падзеі мінулых часоў, асобу Івана Аляксандравіча і родную вёску пісьменніка.

На вечарыне гучалі вершы паэта, якія ён прысвяціў роднаму краю, песні на яго тэксты і тэксты літаратараў-землякоў. Усе жадаючыя мелі магчымасць азнаёміцца з экспазіцыяй пра жыццё і творчасць пісьменніка, прадстаўленай раённым краязнаўчым музеем.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2311 разоў Апошняя змена Панядзелак, 06 Красавік 2015 16:58