Панядзелак, 06 Красавік 2015 17:00

Выстава работ Валянціны Яромкінай ў Маларыцкай ЦРБ

На чарговую сустрэчу з цікавым чалавекам Маларытчыны 12 сакавіка запрасіла сваіх наведвальнікаў Маларыцкая ЦРБ. Тут нядаўна адкрылася выстава работ Валянціны Яромкінай. Мерапрыемства прайшло ў межах цыкла “Свет захапленняў”, які ўжо стаў традыцыйным і знаёміць з таленавітымі людзьмі рэгіёна.

Першую завершаную работу Валянціны Яромкінай, як сапраўдны знаўца мастацтва, ацаніў муж Уладзімір. Свае думкі выказалі і дзеці. Станоўчая ацэнка надала мастачцы-самавучцы сілы, упэўненасці. Жанчына паверыла ў сябе як творцу. Сюжэты для сваіх работ аўтарка бярэ з навакольнага жыцця. Пераважаюць мясцовыя краявіды. На выставе было прадстаўлена каля 40 прац, напісаных акварэллю, а таксама – вышыўка гладдзю і стужкамі.

Наведвальнікі раённай бібліятэкі выказалі шмат станоўчых водгукаў аб выставе. Чытачоў уразіла колерная палітра работ, іх багатая змястоўнасць, рэалістычнасць адлюстравання. “Усе карціны пранізаны станоўчай настраёвасцю, замілаваннем родным краем, любоўю да тых мясцін, дзе мы жывем”, – так казалі тыя, хто пазнаёміўся з творамі Валянціны Яромкінай.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2272 разоў Апошняя змена Панядзелак, 06 Красавік 2015 17:08