Чацвер, 14 Май 2015 12:32

Краязнаўчыя мерапрыемствы якія прайшлі ў Баранавіцкай ГЦБС у красавіку 2015 года

Інфармацыя аб правядзенні краязнаўчых мерапрыемстваў у красавіку 2015 года (ЦБС г. Баранавічы)

1 красавіка 2015 г. у чытальнай зале Баранавіцкай ЦГБ імя В. Таўлая адбыўся творчы вечар да Сусветнага дня гумару «В игре нет правил – это жизнь» з Анатолем Хвайніцкім, нашым земляком, пісьменнікам, паэтам. Анатоль Уладзіміравіч падзяліўся з прысутнымі сваімі гумарэскамі, афарызмамі, распавёў пра жыццёвы і творчы шлях, адказаў на пытанні. Бібліятэкары чытальнай залы аформілі выстаўку-персаналію, дзе карыстальнікі маглі знайсці матэрыялы пра жыццёвы і творчы шлях нашага таленавітага земляка. Творы Анатоля Хвайніцкага гучалі ў выкананні бібліятэкараў і запрошаных аўтарам гасцей.

З 5 красавіка 2015 г. ў чытальнай зале літаратуры па краязнаўству Баранавіцкай ЦГБ імя В. Таўлая экспанавалася кніжная выстава «Новае жыццё старых будынкаў», прысвечаная Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных мясцін. Бібліятэкар ІІ кат. Н. М. Кіпель прадставіла падборку матэрыялаў пра архітэктурныя помнікі нашага горада: будынкі Крыжаўзвіжанскага касцёла, Свята-Пакроўскага сабора, пажарнага дэпо, радыёстанцыі, былога Польскага банка і інш. Кніжная выстава знаёміла з гісторыяй будынкаў, дэманстравала фотаздымкі іх сучаснага выгляду і вобліку ў мінулым.

10 красавіка 2015 г. заняла сваё месца ў галерэі баранавіцкіх пісьменнікаў у раздзеле «Літаратурнае жыццё» сайта Баранавіцкай ГЦБС віртуальная выстаўка-персаналія «І пісьменнік, і педагог», прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, навукоўца Анатоля Клышкі, ураджэнца в. Данейкі Баранавіцкага раёна. Тут прадстаўлена біяграфічная даведка аб жыццёвым і творчым шляху таленавітага земляка.

15 красавіка 2015 г. бібліятэкар ІІ кат. чытальнай залы літаратуры па краязнаўству Н. М. Кіпель правяла краязнаўчы ўрок «Знаёмых вуліц імёны» для навучэнцаў 5 «Б» класа СШ № 7. Завочны экскурс утрымліваў інфармацыю аб старэйшых баранавіцкіх вуліцах: Савецкай, Брэсцкай, Леніна, Камсамольскай. Маршрут краязнаўчага ўрока прайшоў таксама па вуліцах, якія носяць імёны знакамітых ураджэнцаў Баранавіцкага краю.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2010 разоў Апошняя змена Панядзелак, 08 Чэрвень 2015 14:36