Серада, 17 Чэрвень 2015 12:16

«Школа правовых знаний» на базе Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

У чарговы раз адкрыла свае дзверы «Школа правовых знаний» на базе Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

 Вучні 8–11-х класаў СШ № 2 г. Бярозы, якія наведваюць летні працоўны лагер, змаглі паўдзельнічаць у гутарцы-практыкуме «Молод, здоров, успешен». Бібліятэкары Ала Кумпель і Таццяна Хінько распавялі дзецям пра здаровы лад жыцця, а так жа пра небяспеку, якая падпільноўвае падлеткаў на вуліцы, у прыватнасці пра сучасную панацэю «спайс». Увазе падлеткаў былі прадэманстраваны відэаролікі аб страшных наступствах ужывання псіхатропных рэчываў. Госць гутаркі адвакат Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў І. В. Страмінскі распавёў аб крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці непаўналетніх, пракаментаваў працоўныя пытанні з падлеткамі.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1954 разоў Апошняя змена Серада, 17 Чэрвень 2015 12:24