Панядзелак, 03 Жнівень 2015 10:17

Анонс краязнаўчых мерапрыемстваў ЦБС г. Баранавічы на ліпень 2015 года

З 1 ліпеня ў чытальнай зале літаратуры па краязнаўству Баранавіцкай ЦГБ імя В. П. Таўлая будзе аформлена кніжная выстава «Духоўнае святло і душэўнае цяпло», прысвечаная 75-гадоваму юбілею Ніны Загорскай, пісьменніцы, грамадскага дзеяча у галіне духоўна-асветніцкай дзейнасці, ураджэнкі в. Загор’е Баранавіцкага раёна. Для наведвальнікаў будзе падрыхтавана падборка матэрыялаў пра жыццё і дзейнасць нашай славутай зямлячкі. Асобным блокам будуць экспанавацца яе творы.

1 ліпеня на сайце Баранавіцкай ГЦБС зойме сваё месца ў галерэі баранавіцкіх пісьменнікаў віртуальная выстаўка-персаналія «Імгненне – вечнасці радкі», якая таксама будзе прысвечана 75-годдзю Ніны Загорскай, пісьменніцы, грамадскага дзеяча ў галіне духоўна-асветніцкай дзейнасці, ураджэнкі в. Загор’е Баранавіцкага раёна.

З 8 ліпеня ў чытальнай зале цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэкі г. Баранавічы будзе экспанавацца кніжная выстава «Баранавічы – гісторыя і славутасці», якая прымеркавана да Дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наведвальнікам прапануюць тэматычную падборку дакументаў пра гады ваеннага ліхалецця, пра людзей, якія набліжалі доўгачаканае вызваленне часта коштам уласных жыццяў, пра вуліцы горада, якія носяць імёны ўдзельнікаў вызвалення Баранавічаў.

15 ліпеня зойме сваё месца ў галерэі баранавіцкіх пісьменнікаў у раздзеле «Літаратурнае жыццё» сайта ЦБС г. Баранавічы віртуальная выстаўка-персаналія «Надеюсь, радуюсь, страдаю и живу», прысвечаная 60-годдзю з дня нараджэння пісьменніка Дзмітрыя Тукая, ураджэнца г. Баранавічы. Будзе прадстаўлена біяграфічная даведка аб жыццёвым і творчым шляху таленавітага земляка.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2185 разоў Апошняя змена Пятніца, 14 Жнівень 2015 14:19