Фільтраваць
Рэгіён

Навіны

27 верасня ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася прэзентацыя электроннага рэсурсу «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння», які прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння вядомага вучонага, пісьменніка, мастака.

Дадатковая інфармацыя

Дастойнае пражыванне жыцця —

справа не простая для душы ўражлівай,

чулай, ранімай.

Ёй не абысціся ні гордым маўчаннем,

ні ганарлівым скепсісам,

ні нават дэманічным бязвер’ем.

Разуменне свету і здабытая ў пошуках зычлівасць,

ласка — вось спосаб парадкавання ўласнай душы.

Уладзімір Калеснік

Дадатковая інфармацыя

Пятніца, 29 Ліпень 2022 11:39

Культурна-асветніцкі праект

28 ліпеня на базе УК «Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага» адбылося культурна-асветніцкае мерапрыемства «Брэст: эпізоды аптэчнай справы з мінулага», прымеркаванае да Года гістарычнай памяці. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Брэсцкае РУП «Фармацыя» і Брэсцкае аддзяленне РГАФР «ФАРМАБЕЛ».

Для ўдзельнікаў і гасцей былі прызентаваны музейна-выставачная экспазіцыя аддзела рэдкай кнігі, кніжная выстава «Эпізоды аптэчнай справы: гісторыя і сучаснасць».

Брэсцкае РУП «Фармацыя» — дзяржаўная аптэчная сетка, у якой функцыянуюць больш за 270 фармацэўтычных прадпрыемстваў, а таксама абласны аптэчны склад, кантрольна-аналітычная лабараторыя. На прадрыемстве працуе больш за 1200 чалавек.

На кніжнай выставе «Эпізоды аптэчнай справы: гісторыя і сучаснасць» паданы матэрыялы аб нацыяналізацыі аптэчных прадпрыемстваў, фарміраванні органаў кіравання фармацэўтычнай справай, кадравым забеспячэннем, аб дзейнасці Беларускай навукова-фармацэўтычнай асацыяцыі, праблемах фармацыі, звесткі аб вядомых навукоўцах і практыках, якія ўнеслі значны ўклад у справу развіцця фармацыі Беларусі і Брэстчыны.

Сярод кніг, экспанаваных на выставе, выданні, прысвечаныя юбілейным датам утварэння Брэсцкага РУП «Фармацыя» — «Брестское РУП „Фармация“: вчера, сегодня, завтра» (Брэст, 2009) и «Брестское РУП „Фармация“. На пути к совершенству» (Брэст, 2014); навуковыя выданні В. Ф. Сасонкінай «Фармацевтическое дело в Беларуси (в составе Речи Посполитой и Российской империи)» (Мінск, 2014) і «История фармации Беларуси: (1918–1941): исторический очерк» (Мінск, 2016), а таксама А. А. Капліева «Становление службы скорой медицинской помощи на территории Беларуси (1919–1939 гг.) (Мінск, 2019) і «Становление советского здравоохранения на территории Беларуси в 1917– 1921 гг.» (Мінск, 2022).

Цікавасць выклікалі наступныя кнігі: «Хронология знаменальных событий и дат истории фармацевтической службы Беларуси» (Мінск, 2010), даследаванне В. Ф. Гаранькова і С. В. Гаранькова «Фармация Беларуси XX века» (Мінск, 2001), даведачнае выданне «Мы помним вас поимённо: к 70-летию Победы в Великой Отечественной войне (1941–1945)» (Мінск, 2015), а таксама шэраг матэрыялаў у міжнародных, рэспубліканскіх і абласных навукова-практычных канферэнцый па гісторыі медыцыны і фармацыі.

В ходзе мерапрыемства свае даклады прадставілі кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт ДУА «Брэсцкі тэхнічны ўніверсітэт», краязнавец А. А. Гладышчук, вядучы правізар-інспектар арганізацыйна-фармацэўтычнага аддзела РУП «БЕЛФАРМАЦЫЯ», старшыня клуба па гісторыі фармацыі пры РГАФР «ФАРМАБЕЛ» Валянціна Фёдараўна Сасонкіна, выканаўчы дырэктар Брэсцкага яўрэйскага дабрачыннага цэнтра «Хэсэд-Давід» Я. А. Басін і генеральны дырэктар Брэсцкага РУП «Фармацыя», намеснік генеральнага дырэктара Брэсцкага РУП «Фармацыя», старшыня Брэсцкага аддзялення РГАФР «ФАРМАБЕЛ» М. Н. Кулічык. З прывітальным словам удзельнікам і гасцям мерапрыемства выступілі генеральны дырэктар Брэсцкага РУП «Фармацыя» А. А. Ламека і дырэктар УК «Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага» А. Я. Стрыжэвіч.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Аўторак, 05 Ліпень 2022 15:32

Выстава ў аддзеле краязнаўства

Што яму, летуценніку, трэба?

На планеце маёй дзень пры дні

Чалавек падымае неба

Да касмічнае вышыні…

Мікола Мятліцкі

 

У аддзеле краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага распачала працу кніжная выстава «Пётр Климук: жизнь и подвиг космонавта», прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння ўраджэнца Берасцейшчыны, Ганаровага грамадзяніна Брэста, лётчыка-касманаўта СССР, генерал-палкоўніка авіяцыі, двойчы Героя Савецкага Саюза Пятра Ільіча Клімука.

На экспазіцыі прадстаўлены кнігі юбіляра «Рядом со звёздами» (Масква, 1979) и «Зоры побач» (Мінск, 1977), а таксама – кнігі аб ім, энцыклапедычныя выданні, артыкулы з часопісаў.

На выставе можна азнаёміцца з успамінамі скульптара Івана Місько, які працаваў над бюстам касманаўта, устаноўленым у 1978 г. на бульвары Касманаўтаў у Брэсце.

Шматлікія беларускія пісьменнікі прысвячалі свае творы Пятру Ільічу, сярод якіх: Генадзь Бураўкін, Ларыса Геніюш, Мікола Мятліцкі, Зінаіда Дудзюк, Віктар Гардзей, Уладзімір Сітуха і інш.

 

Аддзел краязнаўства

+375 162 57 48 79

 

Дадатковая інфармацыя

Пятніца, 13 Май 2022 15:39

«Сустрэча з А. А. Волчакам»

12 мая 2022 года Брэсцкую абласную бібліятэку наведаў вядомы беларускі навуковец А. А. Волчак, які падараваў у фонд аддзела краязнаўства рэдкія выданні, у тым ліку з аўтарскім подпісам.

 

 

Аляксандр Аляксандравіч — доктар геаграфічных навук Расійскай Федэрацыі (2006) і Рэспублікі Беларусь (2007), прафесар па спецыяльнасці «Геаграфія» (2008), лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2007), дэкан факультэта інжэнерных сістэм і экалогіі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (2009). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2016) і юбілейным медалём «За заслугі ў меліярацыі зямель» (2021).

 

 

Аўтар больш за 1170 навуковых прац, у тым ліку 48 манаграфій, 21 вучэбных дапаможнікаў, 3 дапаможнікаў разнастайных міністэрстваў і ведамстваў, 21 вынаходстваў і карысных мадэляў.

 

 

У выніку наведвання навукоўцам нашай ўстановы фонд аддзела краязнаўства папоўніўся цэлым шэрагам навуковых выданняў: манаграфіі «Природообустройство Полесья» ў некалькіх тамах і кнігах, навуковыя дапаможнікі ў галіне прыродакарыстання і прыродаахоўнай дзейнасці. Карысным падарункам ад Аляксандра Волчака стала таксама кніга берасцейца Георгія Гулюка «Земля отблагодарит» (Москва, 2019) і бібліяграфічны паказальнік «Александр Александрович Волчек» (Брест, 2020).

 

 

Калектыў і чытачы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзякуюць Аляксандру Аляксандравічу за падораныя кнігі і жадаюць творчых поспехаў на ніве навуковай і педагагічнай дзейнасці!

 

 

 

Аддзел краязнаўства

+375 162 57 48 79

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Старонка 5 з 52