Чацвёрты выпуск навуковага перыядычнага выдання прысвечаны актуальным пытанням беларускага і сусветнага народазнаўства. У зборніку разглядаюцца пытанні гісторыі этнаграфічных і этналагічных даследаванняў у Беларусі ў ХХ і ХХІ стагоддзях; праблемы матэрыяльнай, духоўнай і сацыяльнай культуры насельніцтва Беларусі і беларускай дыяспары; асаблівасці абрадавай культуры насельніцтва Беларусі і іншых краін, этнаканфесійныя працэсы і культура этнічных супольнасцяў на тэрыторыі Беларусі; асаблівасці этнакультурных працэсаў гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў краіны. Таксама размешчаны артыкулы ў рубрыцы, прысвечанай юбілеям навукоўцаў і юбілейным падзеям. Разлічаны на этнографаў, этнолагаў, антраполагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў.